ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
“І зорка гарыць, і не вяне вянок…”: усё пра Максіма Багдановіча на адной выстаўцы!
Восеньскі калейдаскоп

Усё пачынаецца з… графікі: выстаўка, якая прымушае думаць

Усё пачынаецца з… графікі: выстаўка, якая прымушае думаць
Іншыя навіны

17 лістапада ў галерэі “Панарама”, на 22-м паверсе бібліятэкі, адкрылася выстаўка графікі “Пераемнасць”.


У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая заўсёды з’яўлялася кyзняй лепшых майстроў.

Падчас адкрыцця выстаўкі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава выказала ўпэўненасць у тым, што работы абудзяць цікавасць і жывы водгук у наведвальнікаў.

“Беларуская графіка – гэта лёгкасць эксперыменту, палёт фантазіі і любоў да Радзімы”, – адзначыў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна.

Сімвалічна, што выстаўка адкрываецца напярэдадні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, бо развіццё беларускай школы графікі вельмі цесна звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі.

З адкрыццём выстаўкі студэнтаў павіншаваў народны мастак Беларусі, майстар графікі і жывапісу Васіль Шаранговіч. У сваім выступленні ён падкрэсліў: “Падмурак, на якім закладвалася беларуская графіка, захаваўся па сённяшні дзень. Майстэрства і любоў да Радзімы – вось два найважнейшыя складнікі гэтага фундамента”.

Загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Хілько паднёс у дар Нацыянальнай бібліятэцы каштоўныя рарытэтныя работы 70–80-х гадоў.

“Беларуская школа графікі высока шануецца ва ўсім свеце! – сказаў прафесар кафедры графікі, кніжны ілюстратар, мастак Уладзімір Вішнеўскі. – Да прыкладу, супрацоўніцтва з Вроцлаўскай акадэміяй мастацтваў доўжыцца ўжо больш за дваццаць гадоў. Там заўсёды звяртаюць увагу на высокае майстэрства беларускіх графікаў”.

З графікі ўсё пачынаецца: эскіз алоўкам папярэднічае любой задуме. Майстэрскае выкарыстанне ліній і штрыхоў дазваляе мастаку стварыць незвычайныя і дзівосныя выявы. У работах, выкананых у тэхніках афорта, літаграфіі і лінарыта, − імкненне спасцігнуць сутнасць жыцця, па-філасофску асэнсаваць і абагульніць яго рэаліі.

Графіка вельмі прывабная! Яе хочацца разглядаць, і заўсёды ёсць што разгледзець: святло і цень, ноч і дзень, белае і чорнае, лінія, пляма, штрых, кропка. Графічныя работы – гэта загадка, інтрыга, недаказанасць. Пры іх успрыманні могуць узнікаць самыя розныя меркаванні наконт значэння сімвалаў на гэтых карцінах. Адно несумненна – эмацыянальнае ўздзеянне і жаданне паразважаць вам гарантавана!

Наведаць выстаўку графікі “на вышыні” можна да 19 снежня 2016 года. З 18 лістапада ўваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам