ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Праект “У госці да кніг” у Прэзідэнцкай бібліятэцы
Рамантычныя і сямейныя гісторыі Кандрата Крапівы

Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў

Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў
Іншыя навіны

9 сакавіка ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў”.


Дзень нараджэння вялікага ўкраінскага паэта Т.Р. Шаўчэнкі (1814–1861) наведвальнікі бібліятэкі адзначылі адкрыццём выстаўкі малюнкаў юных мастакоў, кожны з якіх у сваіх работах імкнуўся адлюстраваць асабістае бачанне творчасці Вялікага Кабзара, свет яго герояў, рэальную карціну народнага жыцця.

На выстаўцы прадстаўлены работы навучэнцаў мінскіх мастацкіх школ, студый, цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Усе яны з’яўляюцца ўдзельнікамі I і II Мінскіх Шаўчэнкаўскіх конкурсаў малюнкаў, ініцыятарам якіх выступіла Мінскае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў “Заповіт”. Удзел у такіх конкурсах – цудоўная магчымасць для будучых мастакоў не толькі развіваць свае таленты і здольнасці, але і глыбей зразумець творчасць выдатнага майстра слова, паэта і мастака.

Адкрыў выстаўку дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня таварыства дружбы “Беларусь – Україна” Раман Матульскі. Ён запрасіў усіх прысутных да знаёмства з экспанатамі выстаўкі, да ўзнаўлення сустрэч чытачоў з творчасцю Тараса Шаўчэнкі і падкрэсліў, што традыцыі будуць жыць і зберагацца, калі маладое пакаленне будзе памятаць і захоўваць агульную гісторыю.

Адкрыццё выстаўкі суправаджалася выступленнем хору хлопчыкаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Паўла Шэпелева. У выкананні навучэнцаў прагучалі песні “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа, “Заповіт” на словы Т. Шаўчэнкі.

Усіх прысутных на вернісажы павіншаваў Часовы Павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валерый Джыгун. Ён не толькі выказаў словы падзякі юным мастакам за тое, што звярнуліся да тэмы творчасці Шаўчэнкі, але з гонарам падкрэсліў, што Беларусь і Украіна – два братнія народы і сёння як ніколі важна і прыемна адчуваць падтрымку адзін аднаго.

Старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Заповіт”, заслужаны работнік культуры Украіны Галіна Калюжная распавяла пра складанасці, з якімі сутыкнуліся юныя мастакі. Акрамя мастацкага майстэрства, дзеці прыклалі шмат намаганняў, каб пранікнуцца творчасцю паэта і выканаць свае малюнкі з усёй душой. Галіна Яфімаўна шчыра падзякавала арганізатарам і ўдзельнікам выстаўкі.

Экспазіцыя будзе доўжыцца да 3 красавіка 2016 года ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх).

Чытайце таксама:

Навіны

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

17 Кас 2019

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

16 Кас 2019

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ААН для міру і развіцця

17 Кас 2019

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

111