ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Ганарымся разам: “Чалавек года ў сферы культуры” – наш супрацоўнік!
Прапануем новыя паслугі нашага інтэрнэт-магазіна

“Тварыць, нікога не паўтараючы…”: памяці мастака Фёдара Ястраба

“Тварыць, нікога не паўтараючы…”: памяці мастака Фёдара Ястраба
Іншыя навіны

6 лютага ў галерэі “Атрыум” адкрылася мастацкая выстаўка “Паэтычная палітра Фёдара Ястраба”, прысвечаная памяці і 65-годдзю з дня нараджэння мастака і паэта.

Карціны можна чытаць, а паэтычныя творы – маляваць на палатне. Такое здараецца, калі талент выходзіць за рамкі чакаемага, а паміж словамі “жыццё” і “творчасць” можна паставіць знак роўнасці.

Фёдар Ястраб – сусветна вядомы мастак, галерыст, педагог, куратар маштабных мастацкіх праектаў, удзельнік шэрагу міжнародных і рэспубліканскіх выставак, паэт, аўтар 1000 санетаў. Адданы сваёй справе да апошняга, ён пакінуў дзіўную жывапісна-паэтычную спадчыну, насычаную шырокай палітрай колераў і адценняў, неадназначных сэнсаў і філасофскіх думак.

Свет яго карцін не адразу раскрывае гледачу метамарфозы ліній, колеравых акцэнтаў і багацце дэталей, схаваных за яркай, прыцягальнай кампазіцыяй. Думай, разважай, гуляй у асацыяцыі – толькі так здолееш прачытаць маляўнічыя аповесці, у якіх перапляліся тэкст і падтэкст, сустрэліся гісторыя і міф, рамантычная легенда і рэальнасць, канкрэтыка прагматычнага часу і алегорыя Вечнасці.

Упершыню на выстаўцы будзе прадстаўлена работа Фёдара Ястраба “Мелодыя кахання” з серыі “Усходні альбом”, якая да гэтага моманту не выстаўлялася.

Фёдар (Франц) Адамавіч Ястраб (1953–2014) нарадзіўся ў в. Станіслаўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. З’яўляўся членам Беларускага саюза мастакоў, старшынёй Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, першым загадчыкам аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (быў куратарам міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва “Terra Nova”, біенале сучаснага жывапісу “Colorfest”, выстаўкі графікі “Арт-лінія”, міжнароднага фэсту “Універсум”, штогадовых выставак “Арт-крок”, “Кветкавы рай”, “Фестываль пейзажа” і інш.).

Маляўнічыя палотны Фёдара Ястраба захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Г. Пранішнікава, Дзяржаўным мастацкім музеі г. Сочы і Мастацкім музеі г. Бранска (Расія), галерэі “Кляй Груве” (Бельгія), галерэі Джэймса Цісо (Францыя), а таксама ўпрыгожваюць прыватныя зборы ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Канадзе, ЗША, Францыі, Іспаніі і іншых краінах.

Запрашаем дакрануцца да непаўторнай творчасці Фёдара Ястраба, якая абуджае новыя эмоцыі і распавядае дзіўную гісторыю яркага таленту. Убачыць работы можна да 2 красавіка 2018 года ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 23, 293 28 81.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам