ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права
Паважаныя наведвальнікі!

Царства Саламона

Царства Саламона
Іншыя навіны

30 кастрычніка ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Царства Саламона” мастака Юрыя Якавенкі, арганізаванай бібліятэкай сумесна з галерэй графікі “Кніжны салон”.


Экспазіцыя прадстаўляе ўвазе гасцей больш за 100 афортаў, якія былі выкананы мастаком з 2007 па 2013 год. У галерэі “Лабірынт” цалкам паказаны серыі экслібрысаў “Карты Таро” і “Руны”. Папкі з гравюрамі “Алфавіт”, “Кандацьеры”, “Ікар”, “Чатыры стыхіі”, а таксама некаторыя эксклюзіўныя, выкананыя ўручную кнігі як найбольш каштоўныя аб’екты экспануюцца ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Тут наведвальнікі могуць убачыць і арыгінальную гравюру Якавенкі “Вершнікі”, якая выкарыстоўвалася ў афармленні падарункавага выдання Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне Караля Стаха”.

Пад час урачыстасці першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра розныя мастацкія праекты ў сценах установы, у якіх браў удзел Юрый Якавенка, кнігі, якія былі выдадзены з выкарыстаннем яго работ.

“Адкрыццё выстаўкі сёння – вельмі важная падзея для мяне, паколькі гэтым заканчваецца серыя прэзентацый выдання «Песня цара Саламона», выпушчанага на італьянскай і англійскай мовах. Тым больш ёсць што паказаць, вялікі матэрыял напрацаваны. Пачынаць было страшна, але за два гады атрымалася зрабіць мноства гравюр, частка якіх увайшла ў выданні, а частка – не”, – адзначыў віноўнік урачыстасці Юрый Якавенка.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца прызнаўся, што вельмі рады сузіраць прэзентацыю работ такога прызнанага мастака менавіта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. “Гэта інтэлектуальнае свята вельмі высокага культурнага ўзроўню. Творчасць Юрыя Якавенкі – гэта агульнанацыянальны гонар”, – сказаў ён.

Юрый Якавенка нарадзіўся ў 1965 годзе ў Прыморскім краі. У 1992 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. З 1994 года ён уступіў у рады членаў Беларускага саюза мастакоў, а праз 13 гадоў стаў членам міжнароднага клуба “Графічны дом” (Швецыя). Сёння мастак жыве і працуе ў Гродна.

Персанальныя выстаўкі графіка праходзілі ў многіх галерэях Беларусі, Бельгіі, Іспаніі, Кіпра, Кітая, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Украіны і Швецыі. Творы Юрыя Якавенкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Полацкай карціннай галерэі, Бібліятэцы Ватыкана, Графічным кабінеце каралеўскага збору (Швецыя), кабінетах гравюры і малюнка “Museo Civico” і “Della carta” (Італія), музеі “D.Аlmondi” (Іспанія), муніцыпальных музеях Германіі і Даніі і інш.

Выстаўка будзе даступна ўвазе наведвальнікаў у галерэі “Лабірынт” і музеі кнігі да 31 снежня 2014 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам