ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Гартаваны агнём вайны
“Білеты ў дарослае жыццё” ўручылі маладым грамадзянам Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

Тайны акварэльнага жывапісу раскрывае выстаўка Вячаслава Паўлаўца

Тайны акварэльнага жывапісу раскрывае выстаўка Вячаслава Паўлаўца
Іншыя навіны

15 сакавіка ў галерэі “Панарама” адкрылася выстаўка акварэляў Вячаслава Паўлаўца “Крокі па вадзе”.

Вячаслаў Паўлавец – мастак, які ведае ўсе тайны акварэлі і ўмее па-майстэрску раскрыць яе фактурнае багацце. Праяцыруючы свае эмоцыі і пачуцці на ліст паперы, ён крок за крокам тонкім слоем піша свае карціны – прызнанні ў любові да прыроды, да роднага краю, да Беларусі.

Інтэлігентныя, далікатныя паветраныя пейзажы майстра нібы выпраменьваюць святло – і не толькі каляровыя, але і чорна-белыя акварэлі напоўнены святлом і гармоніяй. Да таго ж сам Вячаслаў аддае перавагу звычайнай тушы – тут і прастора для фантазіі і магчымасць стварыць непаўторныя эфекты.

У вернісажы прынялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч, аглядальнік газеты “Культура” Пётр Васілеўскі, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Усава.

Паслухаць няспешную размову мастака Вячаслава Паўлаўца з прыродай і наваколлем запрашаем да 30 красавіка 2018 года.

З 16 сакавіка ўваход на выстаўку платны − складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам