ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
З Новым 2020 годам, сябры!
Стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019»

Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы

Святло і паветра мастака Пятра Шарыпы
Іншыя навіны

12 снежня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) пачне працу выстаўка жывапісу Пятра Шарыпы “Святло і паветра”, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Экспазіцыя – возера беларускіх пейзажаў, плынь жывапісных вобразаў, прастора шчырага захаплення роднай прыродай. Пленэрныя работы, прадстаўленыя на выстаўцы, напісаныя выключна з натуры. Мастак так тонка прыкмячаў кожны момант жыцця прыроды, што нават паветра на яго палотнах здаецца такім натуральным, быццам можна адчуць водар галінак, травы, кветак, раніцы...

Матывамі для эцюдаў Пятра Шарыпы сталі пейзажы Аршаншчыны, Браслаўшчыны, Міншчыны. Мастак натхняўся цудоўнай старажытнай архітэктурай Полацка, Гальшан, Пінска, Мядзела.

У наведвальнікаў выстаўкі з’явіцца шанец не толькі палюбавацца карцінамі таленавітага мастака, але і знайсці ў іх адлюстраванне свайго роднага кутка.


Выстаўка будзе доўжыцца да 15 лютага 2020 года.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны
Бібліятэкарам