ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
ЮНЕСКА і Беларусь: вехі супрацоўніцтва
Усебеларускі лёгкаатлетычны крос

Скарбы роднага краю: Ашмяншчына

Іншыя навіны

12 мая 2009 года ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гісторыка-культурнага праекта “Скарбы роднага краю: Ашмяншчына”.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках аб’яўленага ў Беларусі Года роднай зямлі з мэтай папулярызацыі гісторыі роднага края і, у прыватнасці, багатай гісторыі Ашмян.

Арганізатарамі праекта выступяць Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва “Юнипак” сумесна з Ашмянскім раённым выканаўчым камітэтам і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.

Госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з экспазіцыяй, на якой будуць прадстаўлены гістарычныя матэрыялы, друкаваная прадукцыя, фотаработы, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва майстроў Ашмянскага раёна.

Інстытутам гісторыі НАН Беларусі будзе аформлена выстаўка гістарычных артэфактаў.

У рамках праекта адбудзецца персанальная выстаўка члена Беларускага саюза мастакоў С. Шэмета “Пра Радзіму – з любоўю...”.

Музычны падарунак гасцям прапануюць ашмянскія творчыя калектывы.

Плануецца ўдзел у мерапрыемстве спецыялістаў коннаспартыўнага цэнтра “Гіпіка” з вёскі Грынцы Ашмянскага раёна.

Выдавецтва “Юнипак” прадставіць выстаўку друкаванай прадукцыі, прысвечанай Ашмянскаму раёну і яго гісторыі. Асаблівай увагі заслугоўвае перавыданне вядомай работы Крыштафа Дарагастайскага “Гиппика, или Книга о конях”, якое ажыццявілася пры ўдзеле супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам