ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2023 (+відэа)
Тэставы доступ да платформы кітайскіх ЭІР Wanfang Data

“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка

“Прысвячэнне майстру”: выстаўка да 120-годдзя з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка
Іншыя навіны

27 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка мастацкіх работ вучняў Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка да 120-годдзя з дня нараджэння мастака.

Іван Восіпавіч Ахрэмчык (1903–1971) – беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі, знакавая асоба для беларускай мастацкай адукацыі, прафесар, выкладчык шэрагу мастацкіх устаноў, настаўнік знакамітых айчынных аўтараў. Менавіта ён настойваў на стварэнні прафесійнай школы жывапісу – і ў 1962 годзе Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве была адчынена, а ў 2005-м перайменавана ў Гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка. Іван Восіпавіч, яго вучні і прыхільнікі падрыхтавалі не адно пакаленне адказных настаўнікаў, верных класічнай школе беларускага жывапісу. Дзякуючы ім адораныя дзеці з усіх куткоў Беларусі здзяйсняюць свае першыя крокі ў творчасці.

Achremchyk-4.jpg

Выстаўка "Прысвячэнне майстру" знаёміць гасцей з вынікамі пошуку і станаўлення мастацкага амплуа навучэнцаў гімназіі-каледжа 1970-х – 2020-х гг. У экспазіцыі прадстаўлены работы, прысвечаныя самым разнастайным тэмам – навучанню, пошуку прызначэння, успрыняццю рэчаіснасці, жыццю, гісторыі і культуры Беларусі. Юныя мастакі захоўваюць класічныя падыходы і разам з тым адпавядаюць сучасным тэндэнцыям у жывапісе і выяўленчым мастацтве, а значыць, справа Івана Восіпавіча Ахрэмчыка і памяць аб ім жывуць і сёння.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка, мастак, член Беларускага саюза мастакоў Пётр Багданаў, выкладчык гімназіі-каледжа, мастак, член Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Клімушка.


Выстаўка будзе працаваць да 17 кастрычніка 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам