ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Статут ВКЛ будзе прадстаўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы
Дзіцячы куток зноў чакае гасцей

“Прыгожы почырк” Усевалада Свентахоўскага

“Прыгожы почырк” Усевалада Свентахоўскага
Іншыя навіны

6 верасня ў бібліятэцы адкрылася выстаўка шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага “Літары і словы Скарыны”, прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Замыславатыя завіткі, росчырк пяра, фантастычныя вобразы… Напісанне літар – гэта цэлае мастацтва, бо ў руках майстра – слова ператвараецца ў сапраўдную карціну са сваёй гісторыяй і атмасферай. Так і ў работах Усевалада Свентахоўскага, дзе Прага і Вільня часоў Скарыны, гучанне літары “А”, шрыфты “Scarynka”, “Valde”, “Efra”, “Francysk” вяртаюць нас у той далёкі час, калі кнігадрукаванне толькі зарадзілася і мела свае асаблівасці.

Выстаўка прывабная не толькі таму, што радуе вока, – яна расказвае пра гісторыю і перадае мудрасць слоў Скарыны. “На старонках Бібліі Францыска Скарыны можна ўбачыць, што ўжо з’явіліся прабелы, але прыназоўнікі яшчэ часта не аддзяляюцца ад наступнага слова”, − распавядаецца ў адной з работ. А ёсць і такія, што перадаюць мудрасць народную, – беларускія прымаўкі і загадкі. Ды ўвогуле самі шрыфты выглядаюць загадкава – у іх хаваюцца расліны, птушкі і жывёлы. Трэба толькі ўважліва ўглядзецца.

“Выстаўка «Літары і словы Скарыны» Усевалада Свентахоўскага стане мастацкім аздабленнем Міжнароднага кангрэсу “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” – сур’ёзнага навуковага мерапрыемства, якое адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы праз тыдзень. Нашы госці змогуць дакрануцца да мастацкай прыгажосці спадчыны Францыска Скарыны”, − адзначыла падчас урачыстага адкрыцця выстаўкі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава.

Сваё стаўленне да работ мастака выказаў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, фотамастак, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна: “Тое, што вы бачыце на выстаўцы – гэта вынік уласнага дотыка, дачынення да роднай культуры. Акрамя эмоцый, пачуццяў тут вельмі многа таго, што далучае мастака шрыфту да навукоўца і выказвае яго ўласныя адносіны да радзімы”.

Ва ўрачыстым адкрыцці экспазыцыі таксама прынялі ўдзел загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза дызайнераў Якаў Ленсу,пісьменнік Віктар Шніп і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Пётр Васілеўскі.

Аўтар работ, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дызайна Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, мастак Усевалад Свентахоўскі выказаў словы падзякі ўсім прысутным і падкрэсліў, што справа распрацоўкі скарынаўскіх шрыфтоў доўжыцца, і сёння прыхільнікаў гэтай тэмы становіцца ўсё больш.

Наведаць выстаўку можна ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) да 20 лістапада 2017 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам