ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Музыка душы
Візіт дэлегацыі Камбоджы

Праект “Хакей на вышэйшым узроўні”

Праект “Хакей на вышэйшым узроўні”
Іншыя навіны

24 красавіка ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё праекта “Хакей на вышэйшым узроўні”.


Мерапрыемства прымеркавана да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, што распачнецца ў Мінску ў маі. “Хакей у Беларусі даўно перастаў быць проста спортам – гэта ўжо рыса нацыянальнай самасвядомасці. У краіне паспяхова развіваецца дзіцячы і нават аматарскі хакей. Таму правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі было марай як прафесіяналаў, так і простых людзей, улюбёных у гэты спорт”, – адзначыла пад час адкрыцця праекта загадчык сектарам арганізацыі кніжных выставак Нацыянальнай бібліятэкі Ірына Васільковіч.

Пад час урачыстасці госці сустрэліся з рэдактарам часопіса “Юниор. Футбол. Хоккей” Максімам Стаянам, пра хакей у прыкладным значэнні маладым удзельнікам мерапрыемства расказаў трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Цэнтральнага раёна Юрый Вальчак. Асаблівасці прававога поля ў спартыўнай сферы асвяціла спецыяліст па развіццю кірунку “Спартыўнае права” рэдакцыі часопіса “Промышленно-торговое право” Таццяна Жураўлёва.

Праект “Хакей на вышэйшым узроўні” ўключае аднайменную кніжную экспазіцыю і фотавыстаўку «Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі: мінулае і сучаснае».

Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Хакей на вышэйшым узроўні” найлепшым чынам адлюстроўвае друкаваныя фонды бібліятэкі ў галіне аднаго з найпапулярнейшых відаў спорту і змяшчае каля 200 дакументаў аб сусветным, савецкім і беларускім хакеі: энцыклапедыі, слоўнікі, каталогі і даведнікі, календары, афішы, буклеты, навучальныя дапаможнікі, навукова-папулярную і біяграфічную літаратуру.

Фотавыстаўка падрыхтавана сумесна з асацыяцыяй “Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь”. Экспазіцыя змяшчае каля 50 фотаздымкаў, якія збіраліся асацыяцыяй на працягу амаль 20 гадоў. На здымках зафіксаваны найбольш відовішчныя моманты сустрэч Нацыянальнай зборнай Беларусі са зборнымі іншых краін, адлюстраваны саставы Нацыянальнай зборнай нашай краіны па хакеі ў розныя гады, пачынаючы з сярэдзіны 90-х і да цяперашняга часу.

Выстаўкі працуюць да 31 мая 2014 года ў мабільнай галерэі на 3-м паверсе бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам