ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Свет сёння: спыненне ядзерных выпрабаванняў і ліквідацыя ядзернай зброі
Моладзь XXI стагоддзя

Перазвон стагоддзяў

Перазвон стагоддзяў
Іншыя навіны

7 жніўня ў галерэі “Лабірынт” адбылося адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Перазвон стагоддзяў”, прымеркаванага да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.


Праект складаецца з трох тэматычных экспазіцый, якія падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж”. “Такі комплексны падыход да падрыхтоўкі праекта павінен зрабіць яго цікавым шырокаму колу гледачоў”, – адзначыла пад час адкрыцця праекта першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава.

Выстаўка “Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана-Луі Фарэна” грунтуецца на калекцыі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Мастак вельмі дакладна перадае драматызм вялікай вайны. Героямі яго сюжэтаў з’яўляюцца не толькі салдаты і гістарычныя персанажы, але і мірнае насельніцтва. Літаграфіі створаны ў 1914–1917 гг., надрукаваны тыражом 300 экзэмпляраў і падпісаны аўтарам. Большая частка з іх была апублікавана ў французскіх газетах “Le Figaro” і “L’Opinion”.

Па словах Алены Далгаполавай, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца больш за 200 літаграфій мастака, а непасрэдна на выстаўцы экспануецца 56 работ з арыгінальным подпісам аўтара.

Экспазіцыя “Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы” змяшчае рэпрадукцыі амерыканскіх плакатаў, створаных у гэты гістарычны перыяд, дыскі з калекцыяй музычных твораў тых часоў, літаратурныя творы і кінафільмы. Пра асаблівасці выстаўкі і ўклад ЗША ў перамогу ў Першай сусветнай вайне расказаў аўдыторыі Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд. Дыпламат таксама прывёў словы тагачаснага прэзідэнта Злучаных Штатаў Вудра Уілсана пра тое, што неабходна зрабіць свет бяспечным для ўсіх. “На жаль, Першая сусветная вайна не стала апошняй... Мы павінны захоўваць памяць аб ёй і імкнуцца да міру ва ўсім свеце”, – сказаў Скот Роланд.

Пра трэцюю частку праекта – выстаўку “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння” – распавёў гасцям мерапрыемства дырэктар грамадскай арганізацыі “Беларускі зялёны крыж” Уладзімір Шаўцоў. Экспазіцыя складаецца з графічных работ, выкананых па матывах паэтычных твораў Г. Ахматавай, А. Блока, М. Валошына, М. Гумілёва, В. Мандэльштама, У. Маякоўскага, М. Цвятаевай і празаічных твораў А. Барбюса, Э.М. Рэмарка, Ф. Сцепуна, А. Талстога, М. Шолахава, якія закранаюць тэму Першай сусветнай вайны. Аўтарамі работ з’яўляюцца як маладыя, так і вопытныя мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі і Украіны. Па словах Уладзіміра Шаўцова, мастакі шмат часу прысвяцілі вывучэнню літаратуры часу Першай сусветнай, збіраліся на пленэры на месцах баявых дзеянняў, каб найбольш яскрава адлюстраваць вайну ў сваіх творах.

Пра значнасць праекта для міжнароднага дыялогу расказаў кіраўнік Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Малашэнка. Тэматычнымі вершамі і песнямі ўразіла прысутных лаўрэат шматлікіх фестываляў аўтарскай песні Ала Бяляўская.

Акрамя прадстаўленых выставак, Нацыянальная бібліятэка Беларусі на сваім інтэрнэт-партале падрыхтавала віртуальны праект “Беларусь у Першай сусветнай”. У яго аснове – матэрыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1917 гг. У рамках праекта было алічбавана каля 70 выданняў аб’ёмам звыш 10 тыс. старонак тэкставага матэрыялу, каля 150 выяў – ілюстрацыі, паштоўкі, фота- і літаграфіі. Асаблівую цікавасць прадстаўляе падборка твораў мастацкай літаратуры беларускіх аўтараў, многія з якіх былі ўдзельнікамі і сведкамі тых трагічных падзей.

Экспазіцыі праекта працуюць да 10 верасня 2014 г. на 3-м паверсе бібліятэкі, у галерэях “Атрыум” і “Лабірынт”.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам