ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрылася выстава, прысвечаная сяброўству Глебкі і Броўкі
Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай духоўнай акадэміяй і Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына

Падарожжа па Чырванаборскім краі: у бібліятэцы адкрылася новая фотавыстаўка

Падарожжа па Чырванаборскім краі: у бібліятэцы адкрылася новая фотавыстаўка
Іншыя навіны

31 студзеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Чырванаборскі край”. У экспазіцыі – плён работы Чырванаборскай школы фатаграфіі ў турыстычным комплексе “Чырвоны Бор” з 21 па 30 жніўня 2022 года.

Выстаўка знаёміць гледачоў з найбуйнейшым у Беларусі рэспубліканскім ландшафтным заказнікам “Чырвоны Бор”, яго пейзажамі, ляснымі экасістэмамі, рэдкімі раслінамі і жывёламі, занесенымі ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама з архітэктурнай спадчынай, якая захавалася на поўначы Верхнядзвінскага раёна.

Фатаграфіі кранаюць чароўнымі відамі ледавіковых азёр, рэк і ручаёў, балот, пагоркаў, лясоў і чорнаальшанікаў, адчуваннем вольнай прасторы і некранутай натуральнасці Чырванаборскага краю. Зорнае неба і возера Ізубрыца, туман над возерам Белае, рака Свольна з вышыні птушынага палёту здзіўляюць веліччу. Заварожваюць партрэты зуброў, зязюлі, зімародка, даўгахвостай кугакаўкі, дынамічныя і характарныя фота ласёў, аленяў, ланей і іншых жыхароў пушчы. А здымкі Успенскай царквы ў вёсцы Сар’я, руіны палацаў Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткі званіцы царквы Еўфрасінні Полацкай у Росіцы нікога не пакінуць абыякавымі.

З прывітальным словам на адкрыцці выстаўкі выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Прадстаўнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Анастасія Бядуліна расказала пра асаблівую каштоўнасць грандыёзнага сучаснага турыстычнага комплексу аднаго з найбуйнейшых прыродаахоўных аб’ектаў Беларусі і падзякавалі фотамастакам за актыўную дзейнасць, якая папулярызуе прыгажосць і непаўторнасць прыроды роднага краю.

Аўтар ідэі праекта “Чырванаборскі край”, дырэктар Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”, заснавальнік і дырэктар краязнаўчага выдавецтва “Рыфтур”, фотамастак Сяргей Плыткевіч распавёў пра асноўную мэту праекта і прадставіў яго ўдзельнікаў – педагогаў Валерыя Вядрэнку, Ірэну Гудзіеўскую, Віктара Малышчыца, Наталлю ЛакоткаСяргея Мілюхіна і студэнтаў-пераможцаў Рэспубліканскага фотаконкурсу “Маладзёжны погляд” Ганну Беражкову, Івана Веразуба, Ганну Дамініку Грыб, Марыю Зіганораву, Міхаіла Лук’янчыка, Валерыю Пратасевіч.

Трэвэл-фатограф, выкладчык Чырванаборскай школы фатаграфіі Сяргей Мілюхін і студэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, удзельнік выстаўкі Міхаіл Лук’янчык расказалі пра цікавы і адначасова складаны працэс здымак дзікай прыроды, разнастайнасць прыроды Чырванаборскай пушчы, дзе за некалькі кіламетраў чароўнага падарожжа можна ўбачыць і сасновы бор, і цяжкапраходныя балоты, і бярозавыя гаі, і чорнаальшанікі і разам з тым пазнаёміцца з шэрагам жывёл з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Фотаработы прадстаўлены ўвазе гледачоў упершыню.


Выстаўка працуе да 25 мая 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам