ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе!
Музейна-адукацыйная праграма “Якуб Колас – за навуку!”

“Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”: свежы погляд галерэі “БРАМА”

“Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”: свежы погляд галерэі “БРАМА”
Іншыя навіны

26 студзеня ў бібліятэцы адкрыўся мастацкі праект “Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”.


Аўтарская некамерцыйная канцэптуальная галерэя “БРАМА” вядомая далёка за межамі нашай краіны. Яе пленэры, захоўваючы былыя традыцыі, перажываюць дынамічныя змены. Рух наперад заключаецца не толькі ў пластыцы і стылістыцы, але і ў прасторы. У 2016 годзе ўдзельнікі галерэі правялі эксперыментальны перасоўны пленэр “на колах”, наведаўшы за тыдзень сем культурных сталіц шасці краін.

Свежы погляд і маментальныя ўражанні ад знаёмства з гарадамі адлюстраваліся на выстаўцы “Наперадзе Парыж, за вокнамі Еўропа”. Эскізы, замалёўкі і накіды, як свабодныя малюнкі, дазваляюць гледачу самастойна завяршыць твор. Калі жадаеш – няхай сёння Парыж будзе цёплым і сонечным, а ў Бруселі – вось-вось пойдзе дождж!

Ёсць на выстаўцы і гатовыя мастацкія палотны – “Яркі дзень у Амстэрдаме”, “Ціхая вуліца ў Парыжы”, "Сон пра Шагала” і інш. Імі трэба проста любавацца, у думках здзяйсняючы культурны арт-марафон разам з галерэяй “БРАМА”.

Яркі жывапіс кантрастуе з атмасфернымі чорна-белымі фотаздымкамі: вось дзяўчына ў мілым капялюшыку на фоне Эйфелевай вежы, графіці “Прыгоды Цінціна” на вулках Бруселя, старая пінакатэка Мюнхена.

Гасцей мерапрыемства і ўдзельнікаў пленэру вітала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. Выканаўчы дырэктар фонду “Спадчына і час” гісторык Юрый Абдурахманаў адзначыў смеласць і ўнікальнасць праектаў, якімі галерэя “БРАМА” займаецца ўжо звыш дваццаці пяці гадоў. Выходзячы за рамкі ўстойлівага і звыклага ў мастацтве Беларусі, толькі “БРАМА” можа так гарманічна прадставіць “мазаіку” з розных па віду, жанры і тэхніцы выканання творчых работ.

Аўтар ідэі арт-дырэктар галерэі “БРАМА” Ларыса Фінкельштэйн падзялілася ўражаннямі і ўспамінамі пра пленэр, адзначыўшы цікавосткі і асаблівасці кожнага горада, дзе ім удалося пабываць: “Вобраз Амстэрдама – горад-цацка, горад-казка. Вельмі шмат дзіцячага ў ім – легенд, паданняў, незвычайных гісторый… і веласіпедаў! На дзіва, іх там вельмі многа. Чароўны Парыж – поўнасцю спраўдзіў усе чаканні!” І гэта адчуваецца ў работах мастакоў – нягледзячы на дамоўленасць не звяртацца да тэмы Эйфелевай вежы, амаль дзясятак работ прадстаўляюць менавіта яе. Падчас у самым нечаканым выглядзе – напрыклад, перавернутую!

Сапраўдную атмасферу Парыжа стварылі таленавітыя артысты і музыканты: мімы калектыву арыгінальнага жанру “Кто-то”, монацыклісты цыркавой студыі “Белая Русь”, скрыпачка, вучаніца Мачулішчанскай дзіцячай школы мастацтваў Марыя Аруцюнава. Вераніка Цубікава і Анастасія Траццяк выканалі вядомыя французскія песні, якія перанеслі ўсіх слухачоў у горад рамантыкі і настальгіі.

Запрашаем далучыцца да культурнага арт-марафону і наведаць экспазіцыю да 19 лютага 2017 года ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам