ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Святло душы
Пасяджэнне Савета па ахове здароўя пры Інтэграцыйным Камітэце ЕўраАзЭС

Напалеон Орда

Напалеон Орда
Іншыя навіны

27 лістапада 2007 года а 17-й гадзіне Польскі інстытут у Мінску і Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашаюць на адкрыццё выстаўкі рэпрадукцый твораў Напалеона Орды са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве.




Творы Напалеона Орды з’яўляюцца самымі яркімі і самымі шырокімі вобразамі зямель даўняй Рэчы Паспалітай у XIX стагоддзі. У іх спалучаюцца ўсе тэндэнцыі гэтага стагоддзя: рамантычная – якая шукае маляўнічай прыгажосці, гістарычна-патрыятычная, – якая паказвае нацыянальныя помнікі, і інвентарызатарская, – якая занатоўвае выгляд захаваных гістарычных помнікаў.Орда маляваў шырокія панарамы гарадоў, але таксама засяроджваў увагу на адным выбраным матыве або будынку. Архітэктурныя паказы ён ажыўляў стафажам – людзьмі, якія прагульваюцца, адпачываюць на лаўках, купаюцца або працуюць на беразе ракі. На сваіх малюнках мастак скрупулёзна перадаваў архітэктурныя формы, адзначаў дэталі, добра разумеў прапорцыі глыбы, падкрэсліваў характар ландшафту ў гэтую пару года. Некаторыя творы, нягледзячы на тое, што яны былі падпісаны як “малёваныя з натуры”, з’яўляюцца, безумоўна, перамалёўкамі з ранейшых малюнкаў або гравюр іншых мастакоў.

Сёння адной з найбольшых вартасцей малюнкавай спадчыны Напалеона Орды з’яўляецца вага яе гістарычнага пераказу. Мастак занатаваў выгляд гарадоў, вёсак, касцёлаў, палацаў, замкаў і маёнткаў, якія не захаваліся да нашых часоў, або былі моцна пашкоджаны.

Выстаўка будзе працаваць да 29 снежня па адрасу: прасп. Незалежнасці, 116, 3 паверх, мабільная галерэя.
Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам