ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дом кнігі імя Караткевіча
Экскурсія з наведваннем Круглай залы Прэзідэнт-цэнтра

Мінск з неба

Мінск з неба
Іншыя навіны

30 жніўня адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Мінск з неба”, прымеркаванай да Дня горада.


З 22-га паверха бібліятэкі можна доўга любавацца выдатным панарамным відам на Мінск – праспект Незалежнасці, Дом міласэрнасці, квітнеючая паркавая зона. А цяпер кожны наведвальнік закрытай агляднай пляцоўкі можа падняцца яшчэ вышэй, зазірнуць за гарызонт і ўлюбіцца ў родны горад з вышыні птушынага палёту.

Фотапраект “Мінск з неба” прадстаўляе фатаграфіі, на якіх дарогі сталіцы сплятаюцца ў сімвалічныя ўзоры, а жывы горад патанае ў сонечным святле або мірна дрэмле, атуліўшыся начнымі агнямі. Маладыя фатографы Дзмітрый Важнік, Арцём Прадко і Вячаслаў Мазай стваралі свае атмасферныя шэдэўры на працягу года ў розную пару сутак і пры розных умовах надвор’я з дапамогай дрона – невялікага радыёкіраванага лятальнага апарата. Узнімаючыся ў неба, ён дае магчымасць фатографу праляцець над брамай Мінска і адчуць дыханне сталіцы. Работы таленавітых майстроў аэраздымкі знаходзяцца ў топе лепшых і з’яўляюцца хітамі Інтэрнэту, набіраючы дзясяткі тысяч праглядаў. Дарэчы, фота Вячаслава Мазая заняло першае месца на сайце National Geographic.

Адзначыўшы прафесіяналізм маладых фатографаў, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава выказала ўпэўненасць у тым, што выстаўка будзе мець каласальны поспех. Бо кожны гараджанін мае свае любімыя мясціны ў Мінску, але далёка не ўсім падаецца магчымасць убачыць горад з такога незвычайнага ракурсу.

Аўтары работ Вячаслаў Мазай і Дзмітрый Важнік падзякавалі супрацоўнікам Нацыянальнай бібліятэкі, якія выступілі ініцыятарамі і арганізатарамі выстаўкі, а таксама ўсіх прысутных гасцям. “Калі рыхтаваліся да выстаўкі, часта прыходзілася чуць: «Для чаго ты гэта робіш?»” − падзяліўся Дзмітрый. Адказ да фатографа прыйшоў падчас цырымоніі адкрыцця: па-першае, гэта неацэнны вопыт, па-другое, гэта выдатна праведзены час сярод юнакоў і дзяўчат, ахопленых аднымі ідэямі, а па-трэцяе, гэта магчымасць сустрэчы, якая сабрала ў адным месцы столькі прыхільнікаў роднай сталіцы. Здымкі маладых фатографаў уразілі і фотамастака са стажам, члена Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” Міхаіла Гаруса.

Юнакі знайшлі сваё бачанне і нестандартныя рашэнні, раскрыўшы Мінск такім, якім мы яго любім. Тут і лета-2016 з жоўтымі “плюшкамі” аквапарка, і захад сонца, які палае над Камсамольскім возерам, і фантастычная начная Няміга. Зрэшты, што гаварыць – гэта трэба бачыць!

З экспазіцыяй можна азнаёміцца ў галерэі “Панарама” на 22-м паверсе бібліятэкі.

З 31 жніўня 2016 года ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам