ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
ІІ Асамблея Рускага свету
Сугучнасць творчых сэрцаў

Мелодыяграфія

Мелодыяграфія
Іншыя навіны

11 лістапада 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі каліграфіі “Мелодыяграфія” знакамітага мастака-каліграфа прафесара Паўла Апанасавіча Семчанкі.


На выстаўцы было прадстаўлена 45 твораў, выкананых аўтарам у розных тэхніках і матэрыяле. Работы выкананы не толькі ў класічнай традыцыі каліграфічнага пісьма: пяром ці разцом па лісту, але і па металу з выкарыстаннем траўлення і прапрацоўкі дэталей шрыфтоў разцом. Пацвярджэннем таму служаць яго новыя цыклы на тэмы музыкі – “Бах”, “Бетховен”, “Моцарт”.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел мастак П.А. Семчанка, Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь І.Д. Ліхавы, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна і іншыя калегі і сябры мастака.

Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца.

Тэлефон для даведак: 293-27-66, 293-28-23.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам