ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Інтрыгі і жарсці часоў Рэфармацыі
Факультэту інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКіМ – 75 гадоў!

Мастацтва для кожнага: у бібліятэцы прадставілі работы дзяцей з парушэннем слыху

Мастацтва для кожнага: у бібліятэцы прадставілі работы дзяцей з парушэннем слыху
Іншыя навіны

24 верасня ў бібліятэцы адкрылася выстава “Колер цішыні”. Аўтары работ – выхаванцы Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава павіншавала прысутных з адкрыццём выставы і адзначыла, што такія праекты даюць дзецям з парушэннем слыху магчымасць рэалізаваць свае здольнасці і атрымаць творчую прафесію.

На адкрыцці выступілі дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ждановіцкая спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат” Іна Воўчак і настаўнік, кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “Фарбы” Ірына Бахар.

Мерапрыемства ўпрыгожылі маляўнічыя выступленні навучэнцаў школы-інтэрната. Дзеці ў святочных касцюмах перадавалі сэнс песень мовай жэстаў.

У юных мастакоў з’явілася магчымасць убачыць свае творы ў экспазіцыі, а таксама ацаніць рэакцыю публікі на іх творчасць. Дзеці з задавальненнем разглядалі работы адзін аднаго і радаваліся адкрыццю выставы. Падтрымаць іх прыехалі бацькі, настаўнікі, сябры і аднакласнікі.

Незвычайныя работы абуджаюць у гледача асаблівыя пачуцці, бо іх маленькія аўтары разумеюць свет па-свойму. Гэтыя дзеці валодаюць тонкім зрокавым успрыманнем, “адчуваюць” гукі. Пры гэтым тэмы адпавядаюць іх пяшчотнаму ўзросту. На карцінах красуюцца птушкі, каты, коні, алені і іншыя звераняты. Тут можна ўбачыць і караблікі, і веласіпед, і ўсё, што можа хваляваць маленькіх мастакоў.


Наведаць экспазіцыю можна да 1 лютага 2020 г. у мабільнай галерэі (кальцавы калідор 3-га паверха).
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

18 Ліс 2019

А ці ведаеце вы, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць выданні з аўтографамі вядомых асоб – Сальвадора Далі, Марка Шагала, Віктора Гюго, Васіля Быкава і многіх іншых? Як знайсці гэтыя пярліны фондаў, раскажам у нашым матэрыяле.

Аўтарскі погляд

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

18 Ліс 2019

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Навіны бібліятэк

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111