ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гармонія жыцця
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымае феномен “Паўлінкі” Купалаўскага тэатра

Летапісец лёсаў

Летапісец лёсаў
Іншыя навіны

З 13 снежня па 15 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Летапісец лёсаў”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння выбітнага фатографа, майстра мастацкага і псіхалагічнага фотапартрэта Майсея Напельбаума (1869–1958).

Асоба Майсея Саламонавіча Напельбаума адыгрывае выключную ролю ў гісторыі сусветнай і беларускай фатаграфіі. Ён стварыў сапраўдны партрэтны летапіс эпохі, дзякуючы якому захаваў гістарычную памяць пра прадстаўнікоў савецкага часу: таленавітых паэтаў і пісьменнікаў, артыстаў і мастакоў, навукоўцаў і палітыкаў. За многія гады творчасці майстар зрабіў дзясяткі тысяч партрэтаў. На жаль, далёка не ўся яго спадчына захавалася, але тыя работы, якія дайшлі да нашага часу – гэта сведкі мінуўшчыны, сапраўдны залаты фонд фотамастацтва.

Сёння М. Напельбаума ведаюць як агульнасавецкага фатографа, але нарадзіўся будучы майстар у Мінску і менавіта тут, на беларускай зямлі, чараўніцтва фатаграфіі захапіла яго, менавіта тут ён зрабіў першыя крокі ў свет фотамастацтва, а пасля, назапасіўшы досведу, адкрыў у Мінску сваё фотаатэлье.

У партрэтах М. Напельбаума, на першы погляд, няма нічога незвычайнага, яны надзвычай простыя: твар чалавека, яго погляд, міміка, паварот галавы… Але пільна ўзіраючыся ў іх, нібы пранікаеш у глыбіню асобы чалавека, спасцігаеш грані яго характару, рысы натуры, адбітак жыцця і лёсу. І гэта невыпадкова, бо Напельбаум заўсёды шукаў у чалавеку Чалавека, імкнуўся прадставіць яго ўнутраную сутнасць, захаваць тое, што характарызуе асобу, раскрывае якасці высокай духоўнасці, таму і здымаў менавіта выбітных людзей эпохі, культурную і палітычную эліту. Выклікае цікавасць і тэхніка выканання: майстар выкарыстоўваў адну крыніцу святла, так званае “рэмбрандтаўскае” асвятленне, якое адразу дазваляла звярнуць увагу на самае галоўнае ў чалавеку.

На выстаўцы прадстаўлена галерэя рэпрадукцый фатаграфічных партрэтаў аўтарства М. Напельбаума. Сярод іх наведвальнікі пазнаюць дзеячаў мастацтва: А. Талстога, С. Ясеніна, А. Блока, Г. Ахматаву, Б. Пастэрнака, А. Барбюса, М. Горкага, А. Серафімовіча, К. Станіслаўскага і У. Неміровіча-Данчанку, У. Мейерхольда, С. Эйзенштэйна, Д. Шастаковіча, Г. Уланаву, Р. Ралана і многіх іншых. Таксама прадстаўлены асобныя фотапартрэты палітычных дзеячаў савецкай эпохі, якія вядомы нам з падручнікаў гісторыі і ўжо сталі хрэстаматыйнымі.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра майстра, кніга “Фотографы земли Белорусской. 1850–1918” гісторыка і фалерыста А. Вялічкі. Асаблівую ўвагу прыцягнуць бясцэнныя мемуары Іды Напельбаум, старэйшай дачкі фатографа, а таксама кніга “От ремесла к искусству” самога Майсея Саламонавіча, якая стала вынікам яго творчасці.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам