ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прырода супраць “салодкага жыцця”: пра шкодныя звычкі
Семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю”

Кветкавы рай VIII

Кветкавы рай VIII
Іншыя навіны

3 сакавіка ў бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай VIII”.


Традыцыйна напярэдадні самага першага вясенняга свята, Міжнароднага жаночага дня, дзверы Нацыянальнай бібліятэкі расчыніліся для аматараў кветак і знатакоў мастацтва. У восьмы раз праект-віншаванне стаў адкрытай пляцоўкай для сустрэчы тых наведвальнікаў, чые сэрцы абуджаюцца ад зімовага сну і імкнуцца да ўз’яднання з прыгажосцю.

Праект радуе разнастайнасцю прадстаўленых цікавых работ у галіне жывапісу і графікі, галоўнымі героямі якіх выступаюць кветкі. Прыгажосць гэтага стварэння прыроды нікога не пакідае абыякавым. Фактычна няма творчай асобы, якая не звярталася б да вобраза кветкі ці то ў нацюрмортах, ці то ў пейзажах, а часта і ў паўабстрактных сімвалічных кампазіцыях.

Адкрыў выстаўку загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Зіменка, які паведаміў прысутным аб праекце, яго значнасці для пераемнасці мастацкіх традыцый, адметных асаблівасцях новага фармату мастацкага праекта “Кветкавы рай”.

Лірычны і лёгкі настрой мерапрыемству надала ігрой на скрыпцы салістка Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь Яўгенія Дзям’янава.

Акрамя асалоды ад прыгажосці кветак, кожны наведвальнік выстаўкі меў магчымасць прыняць удзел у майстар-класах па майстраванні кветак у тэхніцы арыгамі, паспрабаваць намаляваць сваю першую карціну, а таксама стаць пераможцам конкурсаў і віктарын, атрымаўшы за гэта цудоўны падарунак або салодкі пачастунак.

З экспазіцыяй можна пазнаёміцца ў галерэі “Ракурс” на 2-м паверсе бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама:

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам