ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Усё ад жанчыны на свеце!
Жанчыны планеты: мінулае, сучаснасць, будучыня

Кветкавы рай IV

Кветкавы рай IV
Іншыя навіны

3 сакавіка ў мастацкай галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Кветкавы рай IV".


Пазнаёміцца з экспазіцыяй праекта "Кветкавы рай" Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў прапаноўваюць ужо ў чацвёрты раз.

На выстаўцы свае работы прадставілі больш за 30 майстроў жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі і фотамастацтва. Творчыя работы Аляксандра Сушы, Уладзіміра Кожуха, Уладзіміра Рынкевіча, Фёдара Ястраба, Анастасіі Лебядзінскай, Таццяны Малышавай перадаюць самыя цёплыя пачуцці і глыбокія эмацыянальныя перажыванні мастакоў.

Адкрыла выстаўку першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел куратар праекта, загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; фотамастак, фотакарэспандэнт выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Анатоль Дрыбас.

Выстаўка "Кветкавы рай IV" будзе доўжыцца да 14 красавіка.

Тэлефоны для даведак: 293 27 67, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам