ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыты доступ да баз даных
Рэспубліканскі семінар-трэнінг

Кветкавы рай ІІІ

Кветкавы рай ІІІ
Іншыя навіны

25 лютага 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі “Кветкавы рай ІІІ”, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню.


Ужо трэці год запар праект "Кветкавы рай" радуе наведвальнікаў разнастайнасцю цікавых работ у галіне жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фатаграфіі, асноўнымі персанажамі якіх з’яўляюцца кветкі.

Падчас адкрыцця выстаўкі сваё майстэрства гледачам прадэманстравалі ўдзельнікі калектыву бальна-спартыўнага танца "Дуэт" і навучэнцы студыі дзіцячай моды "Пчолка" Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

У святочнай цырымоніі адкрыцця выстаўкі прынялі ўдзел загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ф.А. Ястраб і начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі С.І. Шарамецьеў, свае віншаванні і пажаданні гасцям выказалі графік, жывапісец, дызайнер, мастак-аніматар Д.М. Сурыновіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Я.Ф. Шунейка і мастак В.П. Ціханаў.

Выстаўка будзе працаваць да 16 красавіка 2009 года.

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-56.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам