ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Пра значэнне слова “класіка”
Купідон чакае пераможцаў

Культурна-асветніцкі праект "Будзь гаспадаром!"

Культурна-асветніцкі праект "Будзь гаспадаром!"
Іншыя навіны

19 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё культурна-асветніцкага праекта "Будзь гаспадаром!", арганізаванага ў рамках Года беражлівасці.


Праект “Будзь гаспадаром!” уключае кніжную выстаўку і выстаўку беларускага агітацыйнага плаката 70–80 гадоў ХХ ст. У экспазіцыі прадстаўлена 46 аўтарскіх плакатаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод аўтараў такія вядомыя майстры плаката, як А.М. Чуркін, М.В. Гурло, С.А. Волкаў, У.І. Жук, С.І. Ярохін, Т.В. Гардашнікава і іншыя.

На адкрыцці мерапрыемства выступілі загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб, загадчык сектара арганізацый кніжных выставак Ірына Васільковіч, заснавальнік першай беларускай галерэі “Брама”, арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн.

Адна з мэтаў праекта – паказаць плакат не толькі як агітацыйны і ідэалагічны. Плакат з’яўляецца гісторыка-мастацкім дакументам “свайго часу” – часу нараджэння і непасрэднай службы на вулічных стэндах і ў грамадскіх інтэр’ерах. Ён захоўвае сваю актуальнасць як удзельнік падзей. Таму кожная выстаўка плакатнага мастацтва атрымлівае грамадскі рэзананс, уваскрашаючы мінулае, служыць паказчыкам адносін да яго ў сённяшнія дні.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 67; 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам