ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Да зямлі з любоўю
80 год Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы

Кастрычніка барвовы вецер

Кастрычніка барвовы вецер
Іншыя навіны

У зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) з 2 лістапада па 16 снежня праходзіць выстаўка “Кастрычніка барвовы вецер”, якая знаёміць з калекцыяй паштовак і плакатаў 40–70-х гадоў XX ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


У першыя рэвалюцыйныя гады ў Расіі галоўную ролю адыгрывалі аператыўныя і палітызаваныя віды мастацтва – палітычныя плакаты, паштоўкі і іншыя мастацкія формы агітацыі. Менавіта ў такіх масавых формах мастацкай творчасці перш за ўсё праявіліся характэрныя прыметы часу. Не разлічаныя на доўгачасовае існаванне, яны ўзнікалі разам з хутка зменлівымі падзеямі і таксама хутка адміралі, замяняючыся іншымі прыёмамі мастацкага ўздзеяння на масы. І калі для сучаснікаў падзеі гісторыі часта цяжкія і нецікавыя, то ў перспектыве яны набываюць значнасць.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 120 дакументаў. Гэта паштоўкі і плакаты, прысвечаныя падзеям кастрычніка 1917 года.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй савецкай графікі і плакатнага мастацтва.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам