ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Дзед Мароз у Белавежскай пушчы
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у МІК

Карункі снегу белага

Карункі снегу белага
Іншыя навіны

23 студзеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Марыны Эльяшэвіч “Карункі снегу белага”, прысвечанай Году каня (2014) па ўсходнім календары.


Конь ва ўсе часы з’яўляўся элементам сімвалічных навацый шматлікіх мастацкіх эпох і стыляў розных краін, таму, як лічыць аўтар экспазіцыі, заўсёды застаецца запатрабаванне развіваць гэтую тэму, уносіць у яе арыгінальны аўтарскі пачатак.

“Вельмі характэрна, што цяперашні год пачаўся адкрыццём тэматычнай выстаўкі. Гэта дазволіць стварыць навагодні настрой і падоўжыць свята”, – адзначыла пад час урачыстага адкрыцця выстаўкі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава і звярнула ўвагу прысутных на тое, што папярэдняя выстаўка з удзелам Марыны Эльяшэвіч карысталася жывой цікавасцю наведвальнікаў бібліятэкі.

Не меншую цікавасць павінна выклікаць і цяперашняя экспазіцыя: на выстаўцы прадстаўлены аўтарскія работы мастачкі ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва (рысавая папера, манахромная і каляровая туш) ад першых прыкладаў яе творчасці па сённяшні дзень. Сёння, у перыяд глабальнага дыялогу культур, такая тэхніка дае гледачу адчуванне дачынення да неабмежаваных культурных прастораў.

“Кітайскі жывапіс зусім не падобны на еўрапейскі. Тым не менш, Марына Эльяшэвіч спасцігла філасофію і прыгажосць кітайскага жывапісу і здолела гарманічна аб’яднаць у сваёй творчасці кітайскую і беларускую культуры, – заўважыў першы сакратар па культуры Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ся Гуань Юань. – Упэўнены, што гэтая выстаўка стане важнай платформай для ўзаемадзеяння дзвюх культур і ўмацуе не толькі культурныя сувязі, але і дружбу паміж нашымі народамі”.

Раскаваная манера пісьма Марыны Эльяшэвіч дазваляе падкрэсліць найтанчэйшыя адценні пачуццяў і настрояў аўтара ў вобразнай характарыстыцы кожнай работы, прадстаўленай на выстаўцы. У іх прасочваецца ўспрыманне каня, як крыніцы разнастайнага творчага асэнсавання: конь – сябар для людзей розных узростаў і лёсаў; вольны ад збруі конь – знак вольнага памкнення да нязведаных прастораў; скакун, які гарцуе, – яркі напамін пра часы чароўных амазонак і вытанчаных дэндзі. Усё гэта дазваляе асвяжыць пачуцці гледачоў і падштурхнуць іх да больш жывога і эмацыянальнага стаўлення да рэальнасці.

“Сёння я маю гонар пахваліць творы маёй вучаніцы. Яна вельмі старанная”, – сказаў, выступаючы перад прысутнымі, дацэнт кітайскай мовы БДУ, каліграф, паэт і перакладчык Лі Цзо.

З гэтым меркаваннем салідарны і Яўген Шунейка, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: "Сапраўды, усяго трэці год Марына ў мастацтве, але ўжо актыўна дэманструе свае творчыя праекты. Жывапіс тушшу, як у дадзеным выпадку, – гэта на самой справе "ігра з белым снегам", далікатная і цяжкая праца, у якой няма права на няправільны штрых. І ў Марыны Эльяшэвіч гэтая праца выдатна атрымліваецца!"

Мастачка, у сваю чаргу, падзякавала гасцям за ўвагу да яе выстаўкі і пажадала жыццёвага дабрабыту. Апафеозам урачыстасці стаў розыгрыш латарэі ад віноўніцы падзеі пры ўдзеле Дзеда Мароза. Галоўны прыз, карціна, дастаўся госці, чые песні суправаджалі ўрачысты вечар, – салістцы народнага хору ўкраінскай песні “Крыніца” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальнай культуры Наталлі Папко.

Экспазіцыя даступная да ўвагі наведвальнікаў з 24 студзеня.

З 24 студзеня ўваход на выстаўку платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам