ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Ствараючы жыццё сваёй мары
Адкрыты доступ да інфармацыйнага сэрвісу EHIS

Кароткі позірк на Іран

Кароткі позірк на Іран
Іншыя навіны

15 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Кароткі позірк на Іран”, якая была арганізавана пры падтрымцы Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь.


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Сеед Абдала Хасейні, старшыня Арганізацыі культурнай спадчыны, народных рамёстваў і турызму Ісламскай Рэспублікі Іран спадар Барзін, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Іранскія фотамастакі ў сваіх работах захавалі ўсю прыродную і культурную разнастайнасць сваёй радзімы. Экспазіцыя дапамагае дакрануцца да гісторыі, культуры і традыцый Ірана. Выстаўка адметная тым, што на ёй можна ўбачыць выявы аб’ектаў, якія ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У рамках мерапрыемства адбыўся канцэрт, на якім было прадстаўлена паэтычнае і музычнае мастацтва Ірана. З музычнымі кампазыцыямі гэтай краіны прысутных пазнаёміла група “Растак”. У рэпертуары калектыву – творы розных народаў Ірана, якія выконваюцца на нацыянальных інструментах, такіх як тор, сетар, даф.

Фотаэкспазіцыя размешчана ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх). Выстаўка будзе доўжыцца да 29 студзеня 2010 года.

Тэлефоны для даведак: 293-27-56, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Відэаўрок па асновах пошуку ў вэб-каталогу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

12 Ліс 2019

Анлайн-каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самы наведвальны і запатрабаваны інфармацыйны рэсурс бібліятэкі. Гэта платформа для пошуку дакументаў з фондаў бібліятэкі, ліцэнзійных баз даных і інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перамагчы дыябет!

13 Ліс 2019

З 13 лістапада па 18 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) працуе тэматычная кніжная выстаўка “Перамагчы дыябет!”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам.

Кніжныя выстаўкі

Спектакль у бібліятэцы: малышам паказалі казку пра сапраўднае сяброўства

6 Ліс 2019

“Як забавіць дзіця на канікулах?” – думаюць выхавальнікі, настаўнікі і бацькі школьнікаў. Але пастаянных гасцей Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не турбуе гэтае пытанне. Яны ведаюць, што іх малышэй чакаюць займальныя спектаклі ў нашай канферэнц-зале.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111