ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Уручэнне дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь
Дабрачынная акцыя да Дня абароны дзяцей

ІV Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

ІV Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
Іншыя навіны

31 мая ў галерыі “Ракурс” адбылося ўрачыстае адкрыццё ІV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


Чацвёрты раз у галерэях бібліятэкі "Арт-лінія" сабрала разам творы таленавітых мастакоў, каб публіка змагла азнаёміцца з шырокай палітрай сучаснай графікі. Сёлета свае работы на выстаўцы прадставілі мастакі з Беларусі, Кубы, Польшчы, ЗША, Украіны, Швецыі, Эстоніі.

У гэтым годзе ў Мінскую міжнародную выстаўку графікі "Арт-лінія" ўключана рэтрапраграма – калекцыя рэпрадукцыйнай французскай графікі XIX – пачатку XX ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Адкрыла вернісаж першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел куратар праекта, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; ганаровы госць выстаўкі, народны мастак Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Арлен Кашкурэвіч; маладыя таленавітыя мастачкі Дар’я Мароз і Юлія Мацура, якія прадставілі на выстаўцы свае работы.

Выстаўка графікі “Арт-лінія” размясцілася ў галерэях “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум” і будзе доўжыцца да ліпеня 2011 г.

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111