ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Французскай Рэспублікі
Візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь

ІІ Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

ІІ Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
Іншыя навіны

9 чэрвеня 2009 года ў галерэі “Ракурс” адбылося ўрачыстае адкрыццё ІІ Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


Міжнародная выстаўка графікі праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо ў другі раз і экспануецца ў трох галерэях: “Ракурс”, “Лабірынт” і “Атрыум”.

На вернісажы прадстаўлена 140 графічных твораў мастакоў з Арменіі, Украіны, Беларусі, Латвіі, Польшчы і Балгарыі.

У рамках выстаўкі быў праведзены конкурс, вынікі якога ацаніла аўтарытэтнае міжнароднае журы. Гран-пры выстаўкі атрымаў Чукіч Уладзімір (Балгарыя) за творы “Сон пірамід І”, “Сон пірамід ІІ” і “Сон пірамід ІІІ”. Дыпломы І ступені прысуджаны Драздову Генадзю (Беларусь), Няхайчык Але (Беларусь), Петкаву Міхаілу (Балгарыя). Дыпломамі ІІ ступені былі адзначаны работы Нікіціна Артура (Латвія), Каменава Захары (Балгарыя), Мікалайчык Дароты (Польшча). Спецыяльны дыплом “За высокую тэхніку выканання” міжнароднае журы прысудзіла Драгун Маі (Латвія), Ковач Эмануэле (Балгарыя), Дзенісенку Алегу (Украіна). Спецыяльныя дыпломы “За арыгінальнае пластычнае рашэнне” атрымалі Данялян Рыгор (Арменія), Сідарэц Аляксандра (Украіна), Божкаў Стэфан (Балгарыя).

Выстаўку можна наведаць да 30 жніўня.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-27-67.

E-mail: pr@nlb.by

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам