Мінск сёння і ў 80-ых гадах мінулага стагоддзя – зусім розныя гарады. Ці не? Знайсці адказ на гэтае пытанне змаглі тыя, хто прыйшоў на адкрыццё фотавыставы “Мінск. Горад і час”.
Экспазіцыя, прымеркаваная да Дня горада, прадстаўляе працы беларускага фатографа Вадзіма Качана з фотапраекта “Час, які знікае”. Плошча Незалежнасці, вуліцы Кірава, Камсамольская, Зыбіцкая і іншыя вядомыя месцы сталіцы можна ўбачыць на двух здымках: першы зроблены нядаўна, а другі – у 80-ых.
У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Далгаполава, член Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Яўген Залужны.
Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства аўтар здымкаў Вадзім Качан распавёў пра сваё стаўленне да Мінска і пра фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, пасля чаго падзякаваў бібліятэцы за прадстаўленую пляцоўку і папоўніў фонд “алмаза ведаў” сваімі працамі.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.