ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Сустрэча з адвакатам па тэме прававых гарантый інвалідам
Кампазітар-гуманіст

Гогалеўская тэма ў працах Сяргея Алімава: у бібліятэцы адкрылася новая выстава графікі

Гогалеўская тэма ў працах Сяргея Алімава: у бібліятэцы адкрылася новая выстава графікі
Іншыя навіны

23 лістапада ў рамках Дзён расійскай культуры ў Рэспубліцы Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы графікі Сяргея Алімава “«Мёртвые души»: ілюстрацыі да паэмы М.В. Гогаля”.

Сяргей Аляксандравіч Алімаў (1938–2019) – народны мастак Расійскай Федэрацыі, правадзейны член Расійскай акадэміі мастацтваў, прафесар УДІКа, член Расійскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў. Гогалеўская тэма – адна з асноўных у творчасці Сяргея Алімава. Першыя малюнкі па Гогалю зроблены ім да аповесцей “Нос” і “Портрет” у 60–70-х гадах мінулага стагоддзя. Першае выданне “Мёртвых душ” з 15-цю яго ілюстрацыямі выйшла ў 1971 годзе, з таго моманту было створана яшчэ 25 малюнкаў у новай для мастака тэхніцы – шаўкаграфіі. Сяргею Аляксандравічу ўдалося пранікнуць у самую сутнасць “Мёртвых душ”, паказаць глыбіню характараў дзякуючы абранай тэхніцы, якая дазволіла дасягнуць практычна скульптурнай рэльефнасці вобразаў.

На выставачным праекце можна ўбачыць серыю з 40 графічных работ. Яны ўжо былі прадстаўлены ў Маскве, Вене, Бруселі, Рыме, а таксама многіх гарадах Расіі: Пяцігорску, Разані, Тальяці, Іжэўску, Сарапулі.

З прывітальным словам на мерапрыемстве выступіў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка. Сваім экспертным меркаваннем аб прадстаўленых працах і гісторыі іх стварэння падзяліліся кіраўнік Рускага дома ў Мінску Юрый Макушын, прадстаўнік Расійскага фонду культуры Вольга Буцкая, удава Сяргея Аляксандравіча Алімава мастацтвазнаўца, член Маскоўскага саюза мастакоў і Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў Наталля Аўгусціновіч.

Выставу графікі дапоўніла кніжная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, дзе прадстаўлены першыя выданні паэмы “Похождения Чичикова, или Мёртвые души” (1842, 1846), першыя ілюстраваныя выданні твора. Адзін з самых яркіх асобнікаў – фаліянт 1901 года Пецярбургскага выдавецтва А.Ф. Маркса з 10 геліягравюрамі, 355 ілюстрацыямі, ініцыяламі і віньеткамі.

У рамках мерапрыемства адбылася перадача выданняў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ад Расійскага фонду культуры. Сярод іх – літаратурна-мастацкія кнігі серыі “Лауреаты Международного конкурса имени Сергея Михалкова”, навукова-папулярныя выданні, альбомы па мастацтве.


Азнаёміцца з выставай можна да 30 студзеня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам