ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Лепшыя кнігі Беларусі – 2015
Павел Латушка: “Час збіраць камяні”

Фотавыстаўка “Пейзажы Беларусі”

Фотавыстаўка “Пейзажы Беларусі”
Іншыя навіны

17 лютага ў галерэі “Панарама” адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі фотаработ Віктара Суглоба “Пейзажы Беларусі”.


Віктар Суглоб прафесійна звязаны з фатаграфіяй больш за 40 гадоў. Доўгі час ён з’яўляецца сябрам фотаклуба “Мінск”, а таксама аб'яднання (творчага саюза) “Фотамастацтва”. Выстаўка “Пейзажы Беларусі” – гэта новая якасная прыступка ў творчасці мастака. Экспазіцыя прадстаўляе ўвазе аматараў мастацтва найлепшыя творы майстра.

У сваёй творчасці мастак аддае перавагу пейзажам і гарадскім краявідам, а таксама студыйным нацюрмортам. Пейзаж у працах Віктара Суглоба не проста існуе сам па сабе, ён ачалавечаны. Для фотаработ аўтара характэрныя скрупулёзны рэалізм малюнка, дбайная праца над дэталямі, строгасць і складнасць кампазіцыі.

Як адзначыла пад час адкрыцця экспазіцыі першы намеснік дырэктара Алена Далгаполава, бібліятэка ўжо не першы раз арганізоўвае выстаўку з “Фотамастацтвам”. Установа ладзіла праекты “Кветкавы рай”, “Арт-крок”, у якіх браў удзел і Віктар Суглоб.

“На 22-м паверсе бібліятэкі мы некалі рабілі першую выстаўку. У той час яшчэ не ўсе памяшканні былі падрыхтаваны для наведвальнікаў. Сёння Віктар Суглоб выстаўляецца тут адзін... За гэтай экспазіцыяй стаяць сотні кіламетраў дарог, незлічоная колькасць месцаў, праз чысціню і прыгажосць якіх фотамастак адкрывае нам сваю душу”, – расказаў гасцям імпрэзы фотамастак Юрый Васільеў.

Аўтара выстаўкі павіншавалі і яго названыя настаўнікі, і сябры, і калегі. Віктар Суглоб, у сваю чаргу, падзякаваў усім за цёплыя словы і пажадаў прыемнага прагляду экспазіцыі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам