ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Свет грацыі і прыгажосці
Прадвеснік беларускага адраджэння

Фотавыстаўка “Life:) збліжае!”

Фотавыстаўка “Life:) збліжае!”
Іншыя навіны

30 чэрвеня ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі “Life:) збліжае!”.


Арганізатарамі праекта выступілі мабільны аператар Life:), Нацыянальная бібліятэка Беларусі і інтэрнэт-партал TUT.BY.

Мабільны аператар Life:) падарыў карыстальнікам партала TUT.BY унікальную магчымасць – расказаць навакольным пра тых, хто ім на самoй справе дарагі! За два тыдні правядзення фотаконкурсу праз спецыяльную форму на партале былі размешчаны тысячы фатаграфій.

Кампетэнтнае журы – прафесійныя фатографы, прадстаўнікі арганізатараў конкурсу і іншыя спецыялісты – адабрала 40 лепшых работ, якія на працягу месяца будуць экспанавацца ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі.

Па выніках конкурсу трое з 40 фіналістаў атрымалі ад кампаніі Life:) каштоўныя прызы і падарункі.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю мабільнага аператара Life:) Максім Івашын і Юлія Лапуць, намеснік старшыні ГА “Фотамастацтва” Іван Пятровіч, удзельнікі фотаконкурсу.

Навіны

Скот Кэрал: “Беларусь стала нам вельмі дарагой”

23 Кас 2019

На працягу тыдня знаходзіўся ў нашай краіне з візітам знаны навуковец з ЗША, кіраўнік “Групы даследавання рукапісаў”, гісторык і археолаг, доктар філасофіі Скот Кэрал. Летась ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі паспяхова прайшла міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, куратарам якой ён з’яўляўся.

Навіны бібліятэк

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111