ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Кветкавы рай
Дзіцячы пакой запрашае

Фотапраект “Жыццё”

Фотапраект “Жыццё”
Іншыя навіны

25 лютага ў бібліятэцы ў рамках праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю” адбылося адкрыццё фотапраекта “Жыццё”.


Галоўнымі героямі выстаўкі выступілі адзіная мадэль з ДЦП у Беларусі Ангеліна Уэльская і акцёр з сіндромам Дауна Андрэй Гарбаценка. Абодва – таленавітыя, адкрытыя, шчырыя – служаць прыкладам неверагоднай мужнасці і прыгажосці. Але паміж імі вялікая розніца – Ангеліна выхоўвалася ў сям’і, яе акружала любоў і падтрымка сям’і, а ад Андрэя яшчэ пры нараджэнні адмовіліся бацькі, ён вырас у інтэрнатах, а цяпер жыве ў аддзяленні суправаджальнага пражывання пры псіханеўралагічным інтэрнаце.

Аўтары праекта запрашаюць зірнуць на партрэты, зробленыя выдатнымі фатографамі Іванам Бесерам і Андрэем Казекам пры дапамозе аператара Аляксандра Пятрова, прафесійнага візажыста міжнароднага класа Марыі Дарапіевіч, і паспрабаваць зразумець, што думаюць пра сваё жыццё тыя, хто патрапіў на гэтыя фатаграфіі.

Арганізатары мерапрыемства хочуць звярнуць увагу на жыццё людзей з адрознымі магчымасцямі – як жывуць людзі, пра існаванне якіх многія з нас прывыклі не памятаць? У шматлікіх краінах людзі з ДЦП і сіндромам Дауна не выключаны з жыцця грамадства, а жывуць поўным жыццём, мараць, развіваюцца прафесійна. Галоўнае – падтрымка грамадства і сіла іх характару. Калі пры гутарцы ўзнікае тэма інваліднасці, мы нярэдка бянтэжымся, палохаемся, не ведаем, як сяб паводзіць і што казаць. Так ужо ўстроены чалавек: незнаёмае, асаблівае, іншае прымушае адчуць страх, “перайсці на іншы бок дарогі”. Што ж рабіць звычайным людзям для таго, каб гэтая тэма не выклікала дыскамфорту, адкінутасці і жадання перагарнуць старонку: не чытаць, не бачыць, не абмяркоўваць?

Адказ на першы погляд відавочны: трэба стаць бліжэй да тэмы, вывучыць яе, зрабіць так, каб яна была звыклай і звычайнай, каб сустрэча з чалавекам з асаблівасцямі не станавілася ўзрушэннем і адкрыццём.

Фотавыстаўка “Жыццё” з’яўляецца часткай праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”, накіраванага на фарміраванне станоўчых адносін да людзей з асаблівасцямі. Праект рэалізуе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Знаёмства будучых бібліятэкараў са спадчынай Яўгена Хлябцэвіча

17 Кас 2019

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў 15 і 16 кастрычніка адбылося сумеснае мерапрыемства.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Імпрэза “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў” у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры

16 Кас 2019

15 кастрычніка адбылося мерапрыемства “Чyжыx дyмaк нe пepaкaзвaў, cвae мeў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння Адама Бабарэкі (14.10.1899–10.10.1938).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ААН для міру і развіцця

17 Кас 2019

З 17 кастрычніка па 19 лістапада ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “ААН для міру і развіцця”, прысвечаная Дню Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Кніжныя выстаўкі

111