ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Японска-беларускія зносіны
Фарбы Венецыі

Фарбы Венецыі

Фарбы Венецыі
Іншыя навіны

17 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фарбы Венецыі” фотамастака Генадзя Падбароднікава (Масква).


На выстаўцы прадстаўлены 42 фота, зробленыя аўтарам у перыяд з 2003 па 2011 г.

Мэта фотавыстаўкі “Фарбы Венецыі” не паказаць знаёмыя ўсім з дзяцінства архітэктурныя шэдэўры горада на вадзе, а стварыць у наведвальніка асаблівы эмацыянальны настрой, акцэнтаваць яго ўвагу на дэталях, якія, зліваючыся ў адно, ствараюць цэласны вобраз гэтага дзівоснага горада і дазваляюць кожнаму чалавеку прасякнуцца сапраўды містычнай венецыянскай атмасферай…

У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; фотамастак, старшыня грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” Сяргей Плыткевіч; фотамастак, старшыня народнага фотаклуба “Мінск” Яўген Казюля; фотамастак, аўтар выстаўкі Генадзь Падбароднікаў.

Выстаўка будзе дэманстравацца да 4 сакавіка ў галерэі “Панарама”.

Уваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-33, 293-27-66.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі на кітайскай мове для грамадзян Паднябеснай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

14 Кра 2024

10 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва інфармацыйны патэнцыял бібліятэкі вывучалі грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі, магістранты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам