ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Новы відэаўрок па анлайн-паслузе “Складанне спіса літаратуры па тэме”
IV Беларускія Калядныя чытанні “Моладзь: свабода і адказнасць”

“Эстамп” ад майстра графікі: у бібліятэцы адкрылася выстаўка Уладзіміра Хіна

“Эстамп” ад майстра графікі: у бібліятэцы адкрылася выстаўка Уладзіміра Хіна
Іншыя навіны

29 лістапада ў бібліятэцы адкрылася незвычайная экспазіцыя. На выстаўцы “Эстамп” агучаны хіба не ўвесь творчы шлях Уладзіміра Хіна (Правідохіна) пачынаючы з 1970-х гадоў.

“Важна нават не сама гравюра, а той стан думкі, душы, сэрца ў момант яе нараджэння на зямлі ў новай якасці...”
Уладзімір Хін, мастак, графік.

Па задумцы майстра экспазіцыя заклікана звярнуць увагу публікі і спецыялістаў на ўнікальныя магчымасці чорна-белай і каляровай гравюры з адной дошкі. Сярод іх лінейна-графічная структура, лакальнасць колеравай плямы і чорна-белых адносін, эмацыянальны пачатак, неадназначнасць кампазіцыйных рашэнняў пластычнай думкі, тэкст у гравюры і многае іншае.

На ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч пазнаёміла гасцей з гісторыяй супрацоўніцтва бібліятэкі з Уладзімірам Хінам і падрабязна распавяла пра творчасць мастака.

Сваімі ўражаннямі ад выстаўкі падзяліліся мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, загадчык кафедры дызайну факультэта мастацтваў Інстытута сучасных ведаў імя А.М. Шырокава, член Беларускага саюза мастакоў Леанід Дзягілеў; мастак, член Беларускага саюза мастакоў Анатоль Кузняцоў; беларускі мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, член Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн і графік, паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Гасцям выстаўкі Уладзімір Хін расказаў аб галоўнай мэце і задачах экспазіцыі, а таксама падзяліўся вопытам са сваёй шматгадовай практыкі.


Выстаўка будзе доўжыцца да 13 лютага 2019 г. у галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам