ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Беларусь атрымала лічбавыя копіі беларускіх буквароў XVII–XVIII стагоддзяў
Тэхналогіі ў сферы культуры: у бібліятэцы прайшла навукова-практычная канферэнцыя

Экспазіцыя вас здзівіць: адкрылася выстаўка “Арт-Мінск-2019”

Экспазіцыя вас здзівіць: адкрылася выстаўка “Арт-Мінск-2019”
Іншыя навіны

6 чэрвеня ў бібліятэцы ў межах міжнароднага фестывалю мастацтва “Арт-Мінск-2019” адкрылася аднайменная выстаўка.

Вернісаж пачаўся з прывітальных слоў першага намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай. У адкрыцці выстаўкі прымалі ўдзел дырэктар Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палаца мастацтва), беларускі мастак-графік Аляксандр Зінкевіч і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Леанід Хобатаў.

Насычаная экспазіцыя ў Нацыянальнай бібліятэцы прапануе ўвазе наведвальнікаў багацце тэхнік, жанраў і стыляў у работах таленавітых майстроў розных пакаленняў.

Асаблівасцю “Арт-Мінск-2019” з'яўляецца адкрыццё новых імёнаў. Пры гэтым у экспазіцыі ў галерэі “Панарама” прадстаўлены работы і такіх вядомых аўтараў, як Алеся Скарабагатая, Юлія Мацура, Васіль Пяшкун, Канстанцін Вашчанка, Анатоль Отчык, Сяргей Пісарэнка, Сяргей Давідовіч, Аляксандр Зіменка, Кацярына Сумарава, Дар’я Бунеева.

Выстаўка дае магчымасць адчуць пульс творчага жыцця, дынаміку і кірункі развіцця выяўленчага мастацтва. Вылучае насычаную экспазіцыю тое, што яна прапануе ўвазе наведвальнікаў работы беларускіх жывапісцаў.

Арганізатары фестывалю – Цэнтр выяўленчага і медыямастацтва “Новая культурная ініцыятыва” і Рэспубліканская мастацкая галерэя ГА “Беларускі саюз мастакоў” (Палац мастацтва) пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, ААТ “Белгазпрамбанк”, ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”.

Азнаёміцца з экспазіцыяй можна ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) да 19 жніўня 2019 года.
Дата заканчэння яе работы можа быць зменена.
Падчас працы выстаўкі магчымы змены ў экспазіцыі.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам