ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Прэзентацыя кнігі пераможцаў конкурсу імя У. Караткевіча
"Святло надзей - мелодыя радка"

Чалавек і кола

Чалавек і кола
Іншыя навіны

30 мая 2007 года а 17-й гадзіне ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай мастацкай выстаўкі "Чалавек і кола", якая працягнецца да 11 ліпеня 2007.


З даўніх часоў у жывапісе, пластыцы, графічных і дэкаратыўных творах гучыць адвечная песня Радзіме, навакольнай прыродзе. І што цікава: супастаўленне, часам даволі нечаканае, розных твораў розных аўтараў паглыбляе і ўзбагачае наша веданне і разуменне агульнай карціны мастацтва.

Пейзажны жанр – адзін з самых традыцыйных, дэмакратычных і папулярных. Рукатворныя, па-мастацку трапяткія, адухоўленыя і сагрэтыя сэрцам пейзажы сапраўдных майстроў ніколі не заменяць самыя найноўшыя тэхналогіі і арт-практыкі. Гэта ідэя і лягла ў аснову канцэпцыі ІІ Міжнароднага фестывалю пейзажа, прысвечанага Віталю Цвірку, народнаму мастаку Беларусі (1963 г.), лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР (1967 г.), жывапісцу, які аднолькава выдатна валодаў тэхнікай малюнка, акварэлі, алейнага жывапісу, быў выдатным педагогам. І Міжнародны фестываль пейзажа, прысвечаны Віталю Цвірку, прайшоў у лістападзе 2006г.

Традыцыйна ў фестывалі побач з беларускімі творцамі прымуць удзел мастакі з розных краін – Расіі, Украіны, Літвы, Нарвегіі, Арменіі, Сербіі, Турцыі, ЗША.

На фестывалі будуць прадстаўлены пейзажы, выкананыя ў розных тэхніках: акварэль, алей, акрыл, батык, фота, графіка, калаж, а таксама розных стыляў і накірункаў – ад акадэмічнага да абстрактнага.

Фестываль пейзажа павінен раскрыць новыя перспектывы гэтага жанру, яго вялікі патэнцыял, здольнасць пастаянна абнаўляцца, адкрываць магчымасці для пошуку і экперыментаў; акрэсліць сенняшні стан пейзажа, яго месца ў творчасці сучасных мастакоў.

Вернісаж адбудзецца ў мастацкай галерэі “Ракурс”.

Кантактныя тэлефоны: 293 28 23, (8 029) 779 53 48

Куратар выстаўкі: Ф.А. Ястраб



Виртуальная галерея

 


 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам