ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Вітаўт Мартыненка як рок-літаратар: не адзіны, але адзін з першых
Прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі на Скарынаўскіх чытаннях

Бусел і дракон: у новай выстаўцы перапляліся традыцыі Беларусі і Кітая

Бусел і дракон: у новай выстаўцы перапляліся традыцыі Беларусі і Кітая
Іншыя навіны

Дзе заканчваецца кітайскае мастацтва і пачынаецца беларускае? Дзіўна, але адказаць на гэтае пытанне першым наведвальнікам выставачнага праекта "Традыцыі сустракаюцца" аказалася не так проста.

Ва ўрачыстым адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Хунвэй, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатолій Тозік, намеснік генеральнага дырэктара Кітайскай народнай асацыяцыі дружбы з замежнымі краінамі Цзі Вэй, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута.

Наведвальнікаў здзівіць падабенства вырабаў майстроў беларускай выцінанкі і кітайскіх рэзчыкаў з паперы. На выстаўцы ў кожнага будзе магчымасць параўнаць традыцыі мастацтва дзвюх краін. Міфічныя істоты, расліны, жывёлы – усё гэта пераклікаецца ў працах майстроў, паміж радзімамі якіх каля 6 тысяч кіламетраў.

Гасцей мерапрыемства чакалі майстар-класы. Іх азнаёмілі з асновамі кітайскіх рамёстваў выразання з паперы і вырабу традыцыйных ліхтарыкаў, а таксама сакрэтамі стварэння беларускай выцінанкі.

Праект падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і аддзелам па абмене культурнымі сувязямі Кітайскай народнай асацыяцыі сяброўства з замежнымі краінамі. 

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Росчырк Марка Шагала і асабісты подпіс Віктора Гюго – рэдкія асобнікі ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі

18 Ліс 2019

А ці ведаеце вы, што ў Нацыянальнай бібліятэцы ёсць выданні з аўтографамі вядомых асоб – Сальвадора Далі, Марка Шагала, Віктора Гюго, Васіля Быкава і многіх іншых? Як знайсці гэтыя пярліны фондаў, раскажам у нашым матэрыяле.

Аўтарскі погляд

Круцейшыя, чым у братоў Грым: выходзіць зборнік беларускіх чарадзейных казак

18 Ліс 2019

На “Вулеі” ідзе краўдфандынгавая кампанія для выпуску незвычайнага зборніка: “Вядзьмар, які рабіўся ваўком” – гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX–XX стагоддзяў Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі.

Навіны бібліятэк

Пяцітомнік “Перамога” папоўніў фонд “алмаза ведаў”

16 Ліс 2019

У новым будынку Расійскай нацыянальнай бібліятэкі 15 лістапада адбылося пасяджэнне Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў рамках VII Усерасійскага форуму публічных бібліятэк “Муніцыпальныя бібліятэкі новага пакалення: рэгіянальны погляд”, на якім Рэспубліку Беларусь прадставіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111