ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
На ХХІІІ Узвышаўскіх чытаннях адзначылі 100-годдзе літаб’яднання “Маладняк”
У бібліятэцы абмеркавалі выкананне Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў

Бібліятэка прапануе “Калекцыю графікі”

Бібліятэка прапануе “Калекцыю графікі”
Іншыя навіны

30 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі “Калекцыя графікі”, якая дэманструе панараму сучаснага беларускага мастацтва, аб’яднанага высокім узроўнем прафесійнага майстэрства аўтараў.

У экспазіцыі – кніжная і станковая графіка, эстампы, экслібрысы і інш., якія адлюстроўваюць актуальны зрэз сучасных графічных прыёмаў, жанраў, тэм і аўтарскіх вынаходак, падкрэсліваюць значную ролю фарміравання калекцый графікі ў беларускай культуры і развіцці выяўленчага мастацтва.

“Калекцыя графікі” прадстаўляе работы сталых і маладых аўтараў, членаў Беларускага саюза мастакоў, выкладчыкаў мастацкіх спецыяльнасцей беларускіх ВНУ і школ, уладальнікаў дзясяткаў узнагарод і ўдзельнікаў соцень беларускіх і замежных выставак, такіх мастакоў, як Таісія Барысава, Генадзь Вяль, Валерыя Жылінская, Уладзіслаў Квартальны, Вольга і Юрый Крупянковы, Марына Мароз, Сафія Піскун, Віктар Саўчанка, Глеб Сідарэнка, Яўгенія Цімашэнка, Фёдар Шурмялёў.


Работы ўражваюць вытанчаным майстэрствам, здзіўляюць глыбінёй мастацкіх рашэнняў. Значная частка экспазіцыі прысвечана кніжнай графіцы, выкананай па матывах вядомых літаратурных сюжэтаў. У экспазіцыі – літаграфіі, прысвечаныя казцы Люіса Кэрала “Аліса ў Краіне цудаў”, афорты, на якіх паўстаюць  кананічныя рэлігійна-біблейскія сюжэты, старажытнагрэчаскія міфы і нават прыгоды сусветна вядомага архетыпа – рыцара сумнага вобраза Дон Кіхота, створанага раманістам Мігелем дэ Сервантэсам. Экспануюцца работы, прысвечаныя рускім народным і еўрапейскім аўтарскім казкам: “Царэўна-Лебедзь”, “Чырвоны Капялюшык”, “Бітва мышэй і цацак”. Надзвычайна прыгожыя гарадскія замалёўкі, дзіўныя сюжэты кампазіцый, святло казачнага побыту. Не пакідаюць абыякавымі далікатныя экслібрысы ў мецца-тынце, акватынце, літаграфіі, афорце і змешаных тэхніках, прысвечаныя калекцыянерам, значным асобам беларускай і сусветнай культуры.


Кожная з работ выстаўкі з гонарам можа дапоўніць самыя высакародныя, густоўныя сусветныя зборы. У экспазіцыі “Калекцыі графікі” – аўтарскія шэдэўры, дасягненні, вынаходкі і эксперыменты, на якіх будуецца сучасная гісторыя беларускага мастацтва.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, мастацтвазнаўца, арт-крытык, арт-дырэктар аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў Ларыса Фінкельштэйн, мастак, друкар “Мастацкага камбіната”, сябра Беларускага саюза мастакоў Віктар Саўчанка, графік, сябра Беларускага саюза мастакоў, старшы выкладчык кафедры “Малюнак, акварэль і скульптура” архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Вольга Крупянкова.



Экспазіцыя размешчана ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 16 кастрычніка 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Запрашаем вас на новую экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы – “Таямніцы “алмаза ведаў”

22 Вер 2023

Падчас новай унікальнай экскурсіі госці не толькі пазнаёмяцца з гісторыяй Нацыянальнай бібліятэкі, але і атрымаюць выключную магчымасць пабываць у самым яе сэрцы – на адным са шматлікіх паверхаў фондасховішча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам