ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Фотапраект Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”
Нацыянальная база даных аўтарытэтных запісаў: вопыт работы НББ і перспектывы развіцця

Белыя росы

Белыя росы
Іншыя навіны

21 верасня 2007 года ў 17.00 у мабільнай галерэі 3-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Белыя росы”.


Выстаўка “Белыя росы” прыцягне ўвагу сапраўдных аматараў выяўленчага мастацтва. Імёны ўдзельнікаў гавораць за сябе – іх добра ведаюць у Беларусі. Алесь Суша, Генадзь Драздоў, Дзмітрый Маслій, Фёдар Ястраб – актыўныя ўдзельнікі шматлікіх выставак у Мінску і за межамі краіны. Пяты ўдзельнік – Аляксей Паршкоў – заслужаны мастак Расіі прадстаўляе свае творы ужо ў чацвёртым праекце галерэйна-выставачнага комплекса Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Белыя росы” – беларуска-расійскі праект, які дадае ў скарбніцу традыцыйнага культурнага супрацоўніцтва яшчэ адзін светлы і прыгожы ўнёсак.

Кантактныя тэлефоны: 293 28 23 ; +375 29 779 53 48
Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам