ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Беларусь: гасціннасць без межаў
Пра інфармацыйныя рэсурсы THOMSON REUTERS

Беларуска-польскія “Дыялогі”

Беларуска-польскія “Дыялогі”
Іншыя навіны

3 чэрвеня ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі дыпломных работ навучэнцаў Комплексу дзяржаўных школ мастацтваў імя Т. Макоўскага (Польшча) і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава (Беларусь)


Экспазіцыя пад назвай “Дыялогі” прапануе да ўвагі гледачоў звыш 50 творчых работ навучэнцаў і выпускнікоў устаноў адукацыі ў такіх відах выяўленчага мастацтва, як жывапіс, дызайн і скульптура.

Як адзначыла, адкрываючы выстаўку, першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, галерэя “Панарама” ў бібліятэцы – гэта пляцоўка, якую часта наведваюць як мінчане, так і госці сталіцы, што дае магчымасць пазнаёміць з работамі маладых дараванняў вялікую колькасць людзей.

У сваю чаргу дырэктар Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. Глебава Аляксандр Шантаровіч акцэнтаваў увагу на значэнні выстаўкі для беларускага, польскага і расійскага бакоў: “Дыялог вельмі важны для міжкультурных і міжнацыянальных узаемаадносін. З польскімі калегамі мы супрацоўнічаем ужо год, і вось адкрываем выстаўку, у чым ёсць заслуга многіх людзей. Сёння да нас далучыўся і Расійскі каледж традыцыйнай культуры. Спадзяюся, што знаходжанне тут будзе для нашых польскіх і расійскіх гасцей пазнавальным і прыемным”.

Узаемадзеянне дзвюх навучальных устаноў, багатых гісторыяй, устойлівымі традыцыямі, школай выкладання спрыяе культуралагічнаму ўзаемаўзбагачэнню, пошуку інавацый у методыках выхавання ў галіне мастацкай адукацыі і ў фарміраванні творчай асобы, умацаванню і развіццю добрасуседскіх сувязей паміж краінамі-ўдзельніцамі пад час творчых зносін.

Уваход на выстаўку платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Выстаўка будзе дэманстравацца да 15 чэрвеня 2014 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам