ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Гісторыя Беларусі (выданні 2006 – 2009 гг.)
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло сумеснае пасяджэнне

Арт-крок – 2008

Арт-крок – 2008
Іншыя навіны

29 студзеня 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Арт-крок”.


На вернісажы былі прадстаўлены 83 творы беларускіх аўтараў, выкананыя ў яскравай палітры сучаснага мастацтва: графіка, жывапіс і фота. Сярод аўтараў ёсць і тыя, хто яшчэ толькі-толькі пачынае свой творчы шлях, і такія добра вядомыя беларускаму гледачу мастакі, як В. Касцючэнка, У. Ганчарук, С. Давідовіч, З. Сурыновіч, А. Забаўчык, У. Кожух, З. Луцэвіч, Ф. Ястраб, А. Некрашэвіч і іншыя.

Падчас адкрыцця выстаўкі сваё майстэрства гледачам прадэманстравалі ўдзельніцы музычнага тэатра “Надзея” і салістка ансамбля “Перформанс” В. Дворнікава.

У святочнай цырымоніі адкрыцця выстаўкі уступным словам гасцей вітаў загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ф.А. Ястраб, свае віншаванні і пажаданні прысутным выказалі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Я.Ф. Шунейка і мастак В. Касцючэнка.

Наведаць выстаўку можна да 22 лютага.

Уваход цэнтральны, свабодны.

Кандыдат мастацтвазнаўства,
дацэнт Беларускай
дзяржаўнай акадэміі
мастацтваў Я.Ф. Шунейка
Загадчык
галерэйна-
выставачнага
аддзела
Ф.А. Ястраб
Мастак У. Касцючэнка
Удзельніцы музычнага
тэатра “Надзея”
Алеся
Яўсіевіч,
удзельніца
музычнага
тэатра
"Надзея"
Салістка ансамбля
“Перформанс”
В. Дворнікава

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам