ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Тут не толькi “кнiжкi выдаюць”
Дзіцячы пакой запрашае на мерапрыемства

Акрыленая

Акрыленая
Іншыя навіны

4 снежня ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё Міжнароднай мастацкай выстаўкі “Акрыленая”, прысвечанай 120-годдзю стварэння першага паэтычнага зборніка Лесі Украінкі “На крилах пісень”.


Мастацкую экспазіцыю размясціў у галерэі бібліятэкі Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў у асобе творчай суполкі “Арт-дыпламатыя”. У сваю чаргу Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіла ўвазе ўсіх прысутных кніжную выстаўку-прагляд, прысвечаную творчасці Лесі Украінкі.

У раскрыцці тэмы выстаўкі прынялі ўдзел майстар далёкаўсходняй тэхнікі жывапісу, мастацкі кіраўнік аб’яднання “Арт-дыпламатыя” Марына Эльяшэвіч з цыклам каліграфічна-жывапісных работ і члены мастацкага аб’яднання “Арт-дыпламатыя”. Серыю графічных і жывапісных работ “Чарівний світ природи Украіни” ўпершыню прадставілі публіцы жонка саветніка Пасольства Украіны Наталля Сухавецкая, жонка саветніка Пасольства Рэспублікі Арменія Ануш Бабаян, жонка экс-суддзі Эканамічнага суда СНД Наталля Апостал (Малдова). Кожны з аўтараў па-свойму выказаў сваё стаўленне да ўкраінскай тэматыкі, адкрыў у ёй нешта цалкам новае, рамантычнае, займальнае, абраў вельмі лаканічныя і эмацыйныя сродкі мастацкай выразнасці. Як і сама вялікая паэтка, удзельнікі выстаўкі абагацілі свае творы жывымі ўражаннямі ад роднай зямлі Лесі Украінкі з яе бязмежнымі прасторамі, багаццем марскіх, рачных, горных і раўнінных пейзажаў.

Жывапіснай работай, прысвечанай высокім пачуццям Лесі Украінкі і Сяргея Мяржынскага, іх сустрэчам у Мінску, а таксама тэкстыльнай кампазіцыяй, прысвечанай пранікліваму каханню паэткі да Радзімы, прадстаўлена на выстаўцы творчасць кандыдата мастацтвазнаўства, члена Беларускага саюза мастакоў Яўгена Шунейкі.

Аўтарам афішы выстаўкі і тэматычнага плаката “Леся Украінка як птушка крылатая” выступіў арт-дызайнер, педагог Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Фаменка. Ён знайшоў вельмі арыгінальнае рашэнне, у якім нараўне з вобразам паэткі арганічна злучаны знакі палёту, квітнеючага поля і народнай творчасці.

Вядомы мастак-графік Уладзімір Сытчанка прадставіў на выстаўцы дзве кампазіцыі ў тэхніцы камп`ютарнай графікі “Шляхі паэтычнага натхнення”, выказаўшы ў іх сваё захапленне непаўторнымі вобразамі паэзіі Лесі Украінкі.

Усе аўтары сыходзяцца ў меркаванні, што Леся Украінка – першая паэтка славянскага свету, якая дасягнула ў сваёй творчасці вышэйшага эпічнага ўзроўню. Яны прысвячаюць яе непараўнальнаму таленту свае новыя работы і спадзяюцца, што выстаўка знойдзе шчыры водгук у сэрцах гледачоў, гэтак жа, як знайшлі яго творы Лесі Украінкі ў выкананні ўдзельніц народнага хору ўкраінскай песні “Криніця” на цырымоніі адкрыцця выстаўкі.

Экспазіцыя даступна ўвазе наведвальнікаў з 5 снежня.

Уваход на выстаўку платны і складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам