ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
11 лютага 1945 года. 88 дзён да Перамогі
Жабка-падарожніца

Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю

Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю
Іншыя навіны

11 лютага пачынае экспанавацца выстаўка travel-фотаздымкаў “Вандроўка па Афрыцы”.

Азнаёміцца з чароўным кантынентам можна па здымках Юрыя Бірукова – беларускага фатографа і падарожніка, члена Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў (секцыя Photo Travel Club), народнага фотаклуба “Мінск”, Расійскага геаграфічнага таварыства. Куратар выстаўкі – Алена Данброва, куратар секцыі Photo Travel Club.

У экспазіцыі прадстаўлены здымкі з мноства афрыканскіх краін – Танзаніі, Намібіі, Мадагаскара, Малаві, Замбіі, Кеніі, Зімбабвэ, Мазамбіка і Эфіопіі, у якіх аўтар пабываў на працягу 2012–2019 гадоў.

Вас чакаюць велічныя ландшафты, горы і вулканы, велізарныя старажытныя азёры, цудоўныя пляжы і пустыні, джунглі і бязмежныя саваны. Вы ўбачыце Вялікую рыфтавую даліну, дзе знойдзены парэшткі самых старажытных людзей на зямлі; экзатычныя плямёны і народнасці, якія жывуць па законах, што не мяняліся тысячагоддзямі; запаведнікі і нацыянальныя паркі, вядомыя масавай сезоннай міграцыяй мільёнаў жывёл – антылоп гну, зебраў, газеляў…

Выстаўка падобна на сапраўдную вандроўку, экзатычнае падарожжа. Пабываць у ім можна, наведаўшы галерэю “Панарама” (22-гі паверх) да 16 чэрвеня 2020 г.


Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Уваход складзе кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам