ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
II Форум бібліятэкараў Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў БДАМ

Адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў БДАМ
Іншыя навіны

24 мая ў галерэі “Панарама” ладзілася ўрачыстае адкрыццё выстаўкі графічных работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


Мерапрыемства прайшло ў рамках IV Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 дыпломных і курсавых работ студэнтаў і выпускнікоў кафедры графікі за апошнія 10 гадоў.

Работы, прадстаўленыя на выстаўцы, выкананы ў розных графічных тэхніках: афорт, лінарыт, дрэварыт, літаграфія, гравюра на кардоне. Сярод іх творы маладых, але добра вядомых у мастацкім асяроддзі аўтараў – Р. Сустава, Л. Абрамавай, Т. Шэлест, Ф. Басалыгі, З. Піскун і інш.

Адкрыў вернісаж куратар праекта, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Фёдар Ястраб. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Уродніч, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Хілько.

Выстаўка будзе доўжыцца да 27 ліпеня.

З 25 мая ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам