ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Мастацкі праект “Сеанс”
Прэзентацыя кнігі пераможцаў конкурсу імя У. Караткевіча

Адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса"

Адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса"
Іншыя навіны

13 ліпеня 2007 года а 16-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса".


Ex libris (з лат."з кніг") - кніжны знак. Таму невыпадкова, што выстаўка праводзіцца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экслібрысы Міколы Рыжага да кніжных збораў мастакоў, пісьменнікаў з Беларусі і замежжа вылучаюцца тонкім разуменнем асобы, для якой яны былі зроблены, графічным майстэрствам. Ён - аўтар кніжных знакаў Уладзіміра Кожуха, Уладзіміра Савіча, Міхася Раманюка, Міколы Купавы, Васіля Шаранговіча, Віктара Альшэўскага, Валерыя Шкарубы і многіх іншых.

Мікола Рыжы вядомы таксама як ілюстратар кніг Я.Коласа, Я.Купалы, таму на выстаўцы будуць прадстаўлены некаторыя графічныя аркушы да літаратурных твораў. Каб у гледачоў склалася поўнае ўражанне аб мастацтве экслібрыса, адначасова будзе адкрыта выстаўка кніг па экслібрысу, а таксама некаторыя кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі з экслібрысамі вядомых кнігазбораў.

Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 293 28 23, (+375 29) 779 53 48 ; - Фёдар Ястраб.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам