ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Эканамічная тэорыя, навука і практыка ў ХХI стагоддзі
Жанчыны ў гісторыі

АбВаяцельнае мастацтва

АбВаяцельнае мастацтва
Іншыя навіны

3 сакавіка 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё выставачнага праекта «АбВаяцельнае мастацтва».


На выстаўцы прадстаўлена 35 скульптурных кампазіцый, вырабленых з розных матэрыялаў: гіпс, бронза, дрэва, шамот, пясчанік, граніт.

Падчас адкрыцця праекта ўвазе наведвальнікаў былі прапанаваны мастацкія фотапартрэты скульптараў, створаныя маладым фатографам-мастаком Юліяй Лейдзік.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел загадчык галерэйна-выставачнага аддзела Ф.А. Ястраб, а таксама скульптары і аўтары праекта Г. Інькова, В. Нячай, Г. Старавойтава. Спецыяльна да адкрыцця экспазіцыі быў выдадзены каталог «Яна мая», які ўключае рэпрадукцыі твораў усіх удзельнікаў выстаўкі «АбВаяцельнае мастацтва».

Выстаўка будзе працаваць да 16 красавіка 2009 года ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: 293-28-23, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам