ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Выстаўка адной кнігі
Кніжныя тэрміны: незразумелае становіцца простым

111 гадоў кітайскаму кінематографу

111  гадоў кітайскаму кінематографу
Іншыя навіны

17 мая ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выстаўкі "111 гадоў кітайскаму кінематографу"


Грандыёзны праект сабраў у Нацыянальнай бібліятэцы знатакоў кітайскай культуры на экспазіцыі, прысвечанай гісторыі станаўлення і развіцця кінамастацтва Кітая.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел ганаровыя госці. Першы намеснік міністра культуры Ірына Уладзіміраўна Дрыга ад імя Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказала падзяку кітайскім гасцям за праяўленую ініцыятыву ў арганізацыі такой незвычайнай выстаўкі і прадстаўленую магчымасць пазнаёміцца з кінамастацтвам Кітая. Беларусь і Кітай рэгулярна абменьваюцца Днямі культуры, праводзяць Дні кіно, якія выклікаюць нязменную цікавасць з боку беларускіх гледачоў. Ірына Уладзіміраўна падкрэсліла, што выстаўка стане новым імпульсам у далейшым развіцці і ўмацаванні беларуска-кітайскіх адносін.

Са словамі прывітання выступіў Надзвычайны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Цуй Цымін. У сваёй прамове ён адзначыў, што дзякуючы сумесным намаганням кіраўнікоў дзвюх дзяржаў наладжаны трывалыя стасункі паміж Беларуссю і Кітаем. Паколькі культура з’яўляецца найважнейшым элементам у развіцці краіны, неабходна наладжваць і ўмацоўваць культурныя сувязі. Каля пяцідзесяці сумесных маштабных праектаў ужо рэалізавана, і выстаўка “111 гадоў кітайскаму кінематографу” з’яўляецца чарговым пацвярджэннем актыўнага і паспяховага ўзаемадзеяння.

У 2017 годзе адзначаецца вялікая дата з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Беларуссю – за 25 гадоў дзве дзяржавы прайшлі доўгі шлях ад пазнання адна адной да цеснага і ўсебаковага супрацоўніцтва. Кіраўнік таварыства дружбы “Беларусь – Кітай” Анатоль Афанасьевіч Тозік, які з 2006 па 2010 год з’яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, расказаў прысутным, што да юбілею запланавана шмат сумесных праектаў і маштабных мерапрыемстваў.

Кіраўнік дэлегацыі, першы намеснік дырэктара кінаканала CCTV6 спадарыня Чжан Лін выказала глыбокую падзяку ўсім арганізацыям і ўстановам, якія прымалі ўдзел у адкрыцці выстаўкі.

Да 100-годдзя з моманту зараджэння кінамастацтва ў Кітаі быў адкрыты Музей кітайскага кіно. Першы намеснік дырэктара нацыянальнага кінамузея спадарыня Лі Мілі расказала аб экспанатах выстаўкі і перадала ў дар Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Белтэлерадыёкампаніі макеты тэатра ценяў, сцэн першага кітайскага фільма “Бітва пры гары Дынцзюньшань” і іншыя цэнныя элементы экспазіцыі.

Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічаў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Ігар Валянцінавіч Поршнеў. Год таму ён наведаў гэтую выстаўку ў Маскве, а цяпер рады вітаць яе ў Мінску. “Гэта пачатак вялікай дарогі ў супрацоўніцтве і стварэнні сумесных кінапраектаў. Першы крок ужо зроблены: нашы фільмы запрасілі на Тыдзень беларускага кіно ў Кітай”, – адзначыў Ігар Валянцінавіч.

Адмысловы каларыт мерапрыемству надалі артыст Тэатра-студыі кінаакцёра Канстанцін Конюхаў, які выканаў песню “Купалінка”, вядомая вядучая кінаканала Кітая Цзян Сяахань праспявала кітайскую песню “Чароўная кветка ружа”. Кінаакцёр, спявак і перакладчык Дын Фаня парадаваў слухачоў песнямі “Павер у сябе” на кітайскай мове і “Кацюша” на рускай мове. Нягледзячы на моўныя адрозненні, усе кампазіцыі прагучалі аднолькава меладычна і леглі на душу наведвальнікам мерапрыемства. Гэта ў чарговы раз пацвярджае, што культура аб’ядноўвае і ёсць нешта агульнае і блізкае ў нашых, здавалася б, такіх далёкіх краінах.

Выстаўка размешчана ў галерэях "Атрыум" і "Лабірынт" (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 33, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

 

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам