ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Нацыянальная бібліятэка прэзентавала свае праекты на ХХVIII ММКВК
Родная мова – духоўная спадчына народа

Самабытныя словы ў рамане “Людзі на балоце”: прайдзі тэст

Самабытныя словы ў рамане “Людзі на балоце”: прайдзі тэст
Іншыя навіны

Міжнародны дзень роднай мовы дае нагоду даведацца нешта новае пра сваю культуру і мову. Прапануем тэст, які пераканае кожнага ў непаўторнасці і адметнасці беларускай мовы.

У юбілейны год, калі адзначаецца 100-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа, вельмі хочацца перачытваць кнігі класіка беларускай літаратуры, пагружацца ў глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця народа, а таксама атрымліваць асалоду ад майстэрства слова і самабытнасці стылю пісьменніка. Адно з найлепшых месцаў для чытання і вывучэння твораў Івана Мележа – Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У нашых фондах захоўваюцца яго кнігі ад 1946 года да сучасных перавыданняў.

Раман “Людзі на балоце”, які адкрывае цыкл “Палескай хронікі”, трывала замацаваўся ў шэрагу найлепшых нацыянальных твораў, якія дазваляюць спасцігнуць душу беларуса, яго нацыянальны характар, мары і памкненні. У рамане разгортваюцца сцэны народнага жыцця на Палессі, узнімаюцца спрадвечныя пытанні быцця і пошуку шчасця.

Пры ўважлівым чытанні кнігі можна вылучыць шэраг унікальных слоў, якія ў рускай мове не маюць дакладнага аднаслоўнага адпаведніка. Каб перадаць увесь аб’ём паняццяў і эмацыянальныя адценні, іх вымушаны перакладаць словазлучэннямі. Такія самабытныя словы адлюстроўваюць нацыянальную адметнасць мовы. У навуцы іх называюць безэквівалентнай лексікай. “Безэквівалентная” – значыць “якая не мае адпаведніка ў іншай мове”. Выбітны празаік Іван Мележ часта ўжываў такую лексіку, дзякуючы чаму мы маем багатую скарбонку самабытных слоў.

Прапануем тэст “Самабытныя словы ў рамане «Людзі на балоце»”, які ўключае 10 заданняў, каб праверыць свой узровень разумення мовы Івана Мележа.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам