ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
“Музей кнігі. 15 гадоў”: сустрэча экспертаў за круглым сталом
Разам за мір дзеля будучыні!

Прапануем тэст па аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”

Прапануем тэст па аповесці Змітрака Бядулі “Салавей”
Іншыя навіны

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка алічбоўвае кнігі маладнякоўцаў. У межах святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі плануецца алічбоўка ўсіх яго першых выданняў. Асноўная частка кніг ужо размешчана анлайн. На чарзе аповесць “Салавей”, выдадзеная Беларускім дзяржаўным выдавецтвам у 1929 годзе.

На працягу 2021 года бібліятэка актыўна святкуе юбілей Змітрака Бядулі. Ужо прайшлі такія мерапрыемствы, як семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”: да 135-годдзя Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзя Міхася Зарэцкага (1901–1937), круглы стол “Беларускі салавей”, дзе ўдзельнічаў ганаровы госць – сын Змітрака Бядулі Яўхім Плаўнік. А 1 кастрычніка распачынаецца літаратурны конкурс “Беларускі салавей”, для ўдзелу ў якім неабходна напісаць эсэ па адным з чатырох прапанаваных твораў пісьменніка, сярод якіх ёсць і “Салавей”.

Упершыню аповесць “Салавей” была апублікавана на старонках часопіса “Узвышша” ў 1926–1927 гадах і прынесла поспех яе аўтару. У 1928-м выйшла першае выданне аповесці ў зборніку твораў, а ў наступным годзе была апублікавана кніга “Салавей: раман”. Гэты твор заняў выбітнае месца ў творчасці пісьменніка. У аповесці ўзнімаецца тэма прыгоннага права, што стала ўкладам аўтара ў станаўленне жанру гістарычнай прозы. Вобраз галоўнага героя, таленавітага юнака Сымона, ­– прыклад адважнага селяніна, барацьбіта за свае правы. Твор нясе глыбокую псіхалагічную і сацыяльную ідэю. Свет “Салаўя” ў чымсьці рамантычны і казачны, бо разлічаны на моладзевую аўдыторыю.

У Нацыянальнай бібліятэцы захоўваецца выданне аповесці “Салавей” 1929 года, апублікаванае ў серыі “Мастацкае слова – масам”. У хуткім часе яно будзе алічбавана і даступна чытачам у межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Для таго каб ажывіць у памяці гэты твор, мы падрыхтавалі тэст, які складаецца з 14 заданняў, дзе неабходна адгадаць аднаго з герояў аповесці па яго прамове альбо аўтарскім апісанні.

Паспрабуйце свае сілы!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам