ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Сусвет дабрыні
Пінск – культурная сталіца Беларусі 2019 года

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”: літаратурная гульня да Дня паэзіі

“Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”: літаратурная гульня да Дня паэзіі
Іншыя навіны

Куды завяшчаў вяртацца Рыгор Барадулін? З чаго, па словах Максіма Танка, створана родная мова? За што Якуб Колас любіў родныя мясціны? Прапануем праверыць, што засталося ў памяці ад школьных заняткаў па беларускай літаратуры.

Правілы літаратурнай гульні простыя. Выберыце правільны, на вашу думку, варыянт прапушчаных у вершах слоў і аднавіце арыгінал твора. Праверыць сябе можна, клікнуўшы па малюнку.

1. Максім Танк “Родная мова”


З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых ... .
З ... шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, ... яго, –
Ты выткана, ... родная мова.


З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
а) крыніц, буслінага, скарбаў, мілая
б) вадзііц, птушынага, бяссмерця, дзіўная


2. Янка Купала “Спадчына”


Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i ...
Яна мне ... матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя ...,
I лесу ... верасны,
I ў полi дуб апалены.


Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
а) чужакоў, ласкай, праталіны, шэлест
б) мінакоў, песняй, прагаліны, шэпат


3. Максім Багдановіч “Раманс”




Зорка Венера ўзышла над ...,
Светлыя ... з сабой прывяла...
Помнiш, калi я ... з табою,
Зорка Венера ўзышла.




Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
а) ракою, думкі, сустрэўся
б) зямлёю, згадкі, спаткаўся


4. Яўгенія Янішчыц “Ты пакліч мяне. Пазаві…”




Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў ... травах.
... ўсё з любві,
Нават самая простая ... .




Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
а) хмельных, пачынаецца, ява
б) росных, зараджаецца, мара


5. Аркадзь Куляшоў “Бывай”




Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, ... , каханая, бывай.
Стаю на ростанях ... , а з ...
Самотным ... звініць і плача май.




Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
а) чарнявая, старых, пералеску, жаўруком
б) смуглявая, былых,паднябесся, жаўранкам


6. Рыгор Барадулін “Трэба дома бываць часцей”




Трэба дома бываць часцей,
Трэба ... бываць не госцем,
Каб душою не ... ,
Каб не страцiць ... штосьцi.




Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.
а) у хаце, анямець, роднае
б) дома, ачарсцвець, святое


7. Якуб Колас “Мой родны кут”




Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, ... дарогай,
Жыццём ... маей убогай,
К табе я ў ... залятаю
І там ... спачываю.





Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны маей убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
а) утомлены, вясны, думках, душою
б) прытомлены, зямлі, марах, сардэчна


8. Пятрусь Броўка “Пахне чабор”




Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за ... жар-птушкай ...,
Штосьцi ... ... бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...




Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор...
а) лесам, іскрыцца, шапоча ласкавае
б) борам, садзіцца, спявае пяшчотнае


9. Ніл Гілевіч “Вы шуміце бярозы”




Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, ... свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу ... старога
На духмяным пракосе ... травы.




Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.
а) люляйце, край гасцінца, недаспелай
б) спявайце, ускрай шляху, маладзенькай


10. Алесь Ставер, “Жураўлі на Палессе ляцяць”


Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў ... краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны ... рай,
Калі ... іх далі сасновыя
I азёрны ... край.


Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
I азёрны рабінавы край.
а) іншых, аліўкавы, вабяць, чаромхавы
б) розных, платанавы, клічуць, рабінавы

Тэст падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

У якасці ілюстрацый выкарыстаны рэпрадукцыі карцін В. Бялыніцкага-Бірулі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам